Больше цитат

bielameta

8 апреля 2012 г., 00:06

Вядома ж, ні вольналюбівая... «Шабаны: гісторыя аднаго знікненьня»

Вядома ж, ні вольналюбівая гішпанская, ні куртуазная француская, ні пагатоў ангельская не магла пасаваць такім дзецям, як мы. Немцы, паводле школьнай праграмы, не ведалі ніякіх "чусаў", развітваліся выключна "біс бальд", зусім не елі дзёнэраў, нягледзячы на тое, што гэта нацыянальная нямецкая страва, не казалі ані "geil", ані "voll krass", ні нават "toll", не хадзілі ў прыбіральню, а абзываліся словам "эфдэёт". Аднойчы майго аднаклясьніка, поўнага двоечніка, выклікалі да дошкі і папрасілі перакласьці адно толькі слова "наведваць", бэзухэн. Вядома, ён не ведаў. Я ўпотай паказаў яму, быццам адразаю сабе вушы, ён прасвятлеў тварам і выдаў тое, што прасілі, атрымаўшы заслужаную тройку.