Больше цитат
...Я ведаў, што гэта... «Свет Іванавіч, былы донжуан»
...Я ведаў, што гэта дурная, несамавітая злосць, што ніхто не вінаваты і не паможа мне, але ўсё роўна злаваўся і дзёрзка глядзеў сустрэчным у вочы, нібы ведаў за кожным самы найцяжэйшы грэх. Нейкія дзве пары ішлі наперадзе мяне. Адзін - даўганогі, сутулы, з высока пастрыжанай шылаватай галавой, заклаўшы рукі за спіну, сумаваў побач з кароценькай, порсткай дзяўчынкай; другі -цыганаваты, кучаравы, з сухарлявай, загарэлай патыліцай, на якой цёмна льснілася западзінка-равок, нешта ўсё выдурняўся і рагатаў і незаўважна клаў руку на талію сваёй мажнай, рыжаватай сяброўкі, на зіхотнае плацце з тафты, а тая ляніва паварочвалася цераз плячо і біла яго па руцэ, а ён смяяўся і клаў руку ўжо на плячо і пытаўся: "А сюды можна?" - і зноў рагатаў. Ах, якая была ідылія, чорт вазьмі, - я бачыў усё навылёт, я бачыў іх, калі яны застануцца адзін на адзін, і, дальбог, я аддаў бы ім маю пустую кватэру - гэтай дзяўчыне і гэтаму нахабнаму хлопцу, няхай бы ён толькі быў нахабны да канца...