Больше цитат
Я большы і лепшы, чым я... «Лісце травы»
Я большы і лепшы, чым я думаў.
Я нават і сам не ведаў, што ўва мне столькі дабрыні.
Усё мне здаецца прыгожым,
Я зноўку і зноўку магу паўтараць мужчынам і жанчынам: вы былі
такія шчодрыя да мяне, што я хачу вам аддзячыць тым жа, Усё, чым я ўзбагачуся ў дарозе, я ўзбагачуся дзеля сябе і дзеля вас,
Я раздам сябе ўсім, каго на шляху сваім стрэну,
Я падкіну ім новую радасць і грубую сілу,
I хто адмовіць мяне — той не засмуціць мяне,
А хто прыме мяне — той, ён ці яна, будзе сам шчаслівы і
ашчаслівіць мяне.