Больше цитат

JeanneBien

2 декабря 2018 г., 19:15

Тут правяраецца мудрасць,... «Лісце травы»

Тут правяраецца мудрасць,
Канчаткова мудрасць правяраецца не ў школах,
Мудрасць нельга перадаць ад таго, хто яе мае, таму, у каго яе няма, Мудрасць ідзе з душы, яна не падуладна доказам, яна сама сабе доказ, Яна заўсёды і ўсюды, у кожнай рэчы і з'яве,— яна іхні змест,
Яна сцвярджае ўпэўнена рэальнасць і бессмяротнасць свету і яго
дасканаласць сцвярджае;
У плыні і з'яў і рэчаў ёсць штосьці такое, што ў душы абуджае мудрасць.
Зноў я пераглядаю ўсе філасофіі і рэлігіі,
Можа, яны правільныя і прыдатныя толькі ў класах і аўдыторыях,
але нікуды не вартыя пад высокімі аблокамі, сярод краявідаў прыроды, ля ручаёў струмлівых.
Тут кожны зразумее, чаго ён варты,
Тут кожны адчуе, кожны ўбачыць, што ён мае ў сабе.
Мінулае, будучыня, веліч, каханне — калі ты існуеш без іх, значыць,
і яны існуюць без цябе.