Больше цитат
Дарэшты скарчанелыя,... «Восень у Вільні»
Дарэшты скарчанелыя, літаратары датупалі да гасцініцы. Сцёпка ўжо не адчуваў ні рук, ні ног і з цяжкасцю адчыніў дзверы. Сталяронак зачапіўся за парог, упаў на калені і, не даючы рады падняцца, вокраччу папоўз па цёмным калідоры. Насустрач выйшла прыбіральшчыца з пустым вядром і швабрай.
- Ай, хто гэта?! - улякнута загарлала цётухна, выпусціўшы з рук швабру, якая, падаючы, агрэла Старяронка па макаўцы.
- Мы паэты... з семінара ідзём! - прамовіў Сталяронак, і Сцёпка хуценька прычыніў дзверы, пакінуўшы сябра па няшчасці сам-насам з гасцінічнай адміністрацыяй.