Больше цитат

Torvald5

3 мая 2020 г., 11:24

ДА ПАЭЗІІ Я – вязень твой,... «Маналог»

ДА ПАЭЗІІ
Я – вязень твой, а ты – мая турма,
Асуджан я любоўю пажыццёва.
Зняволенне маё датэрмінова
Ты скараціць спяшаешся дарма.

Дарэмна, заняволіўшы другога,
Ты варту памяншаеш мне ўдвая –
Не мае сэнсу гэта засцярога
І гэтая прадбачлівасць твая.

Я не збягу, пазбаўлены нагляду,
Не перастану ланцугом грымець,
Штодзень хадзіць на шпацыр па раскладу,
Галадаваць і ў карцэры калець.

Не можаш ты мяне пазбавіць мовы,
Змяніць мой лёс уладаю сваёй,
Не ты мяне абрала – вязень твой
Абраў цябе на тэрмін пажыццёвы.