Кніга Ірыны Масляніцынай і Міколы Багадзяжа «Легендарныя героі беларускай гісторыі, ХІ-ХІХ стст.» з’яўляецца лагічным працягам іх папярэдняй працы «Беларусь далегапісная» і распавядае пра самых любімых герояў нашага народа. Іх жыццяпісы апаэтызаваны і насычаны легендамі, што стварылі ўдзячныя нашчадкі. Іншы раз менавіта гэтыя легенды становяшза адпраўным пунктам для ўяўлення маладых беларусаў пра беларускую гісторыю. Рэальныя падрабязныя біяграфіі, новыя, раней невядомыя факты, новыя ракурсы вядомых падзей, разгадкі гістарычных таямніц — усё гэта чакае цікаўнага чытача на старонках кнігі.