
Автор
Последние издания книг Майхровича Степана Казимировича
-
Іван Шамякін: нарыс жыцця і творчасці Степан Майхрович
Год издания: 1978 Издательство: Мастацкая літаратура Кніга прысвечана творчасці Івана Шамякіна - мастака-раманіста, творы якога атрымалі шырокае прызначэнне не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.
У народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна слава аднаго з самых папулярных сучасных раманістаў. Яна заслужаная: яго творы займальна апавядаюць пра бягучы, асабліва хвалюючы момант чалавечага быцця. Вядома, кожны сапраўды мастацкі твор незалежна ад тэмы дыхае сучасцасцю, але бясспрэчна, што глыбокія вобразныя малюнкі менавіта сённяшняга жыцця народа маюць асаблівую ўладу над чытачом.
Папулярнасць пісьменніцкага імя Івана Шамякіна якраз і звязана з тым, што ён умее апавядаць пра сённяшні дзень чалавека, пра яго турботы, пачуцці і думкі, пра яго маральны і псіхалагічны стан.