Автор
Валерия Гилевская

Лера Гілеўская

  • 2 книги
  • 1 читатель
5.0
1оценка
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
5.0
1оценка
5 1
4 0
3 0
2 0
1 0
без
оценки
0

Валерия Гилевская — новинки

  • Маладосць №10 (2024) (сборник) Джером К. Джером
    ISBN: 01312308
    Год издания: 2024
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Сярод паэтаў кастрычніцкага нумара – Аляксандра Жалязнова, Кацярына Мізерыя, Іна Мароз, Лера Гілеўская і Віктар Ярац. Упершыню ў “Маладосці” ўласныя празаічныя творы прадставяць Ксенія Кузняцова і Ганна Гараніна. Таксама ў нумары – апавяданні Івана Мелава і Івана Пяшко, працяг рамана Зінаіды Дудзюк “Кошт волі” (пачатак у №№ 8, 9). Гістарычны прыгодніцкі раман апавядае пра барацьбу за незалежнасць прыбалтыйскіх славян Заходняй Еўропы супраць германскай экспансіі, пра пошукі ўласнага шляху, пра перамогі і паразы, пра здабыванне волі. Падзеі адбываюцца ў першай палове ХІ стагоддзя. Для напісання твора выкарыстаны сярэдневяковыя хронікі, прататыпамі персанажаў сталі гістарычныя постаці: славянскі князь Годслаў, герцаг Бернхард, архіепіскап Адальберт, конунгі Свен, Магнус і іншыя.

    У рубрыках “Плюс вайб” і “(Аб)Меркаванне” – актуальныя пытанні, на якія можна адгукнуцца для працягу дыскусіі на старонках часопіса: артыкул Ксеніі Зарэцкай “Чаму трэба быць масікам, але не быць з масікам?” і калятэатральныя развагі Наталлі Бахановіч “Чарнуха ў мастацтве”.
  • Маладосць №1 (2024) (сборник) Орасио Кирога
    ISBN: 01312308
    Год издания: 2024
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    «Нельга хацець «проста на спатканне», на спатканне хочуць з канкрэтным чалавекам». Лера Гілеўская стала пераможцам конкурсу апавяданняў «Маладосці» з творам «Адэкалонны тытунь». Ці варта цалкам злучаць лірычную гераіню з аўтаркай — на суд чытачоў. Маладая пісьменніца словамі Юлі разважае аб творчасці, сяброўстве, каханні, супярэчлівасці пачуццяў, эмоцый і паводзін, з імі звязаных. Цікавымі бачацца вобразы, створаныя не толькі праз знешнія рысы, але найперш праз тое, што мы ўспрымаем органамі нюху. Звярніце ўвагу: тое, што грамадствам канвенцыйна асуджаецца, — тытунь, цыгарэты — выклікае больш прыемныя асацыяцыі ў сувязі з асобай таленавітага Макса, якому сімпатызуе Юля, і быццам прымальны і нейтральны адэкалон стварае смешны і непрыемны вобраз Коціка. У нечым камічны прыём — пэўныя сігнальныя сцяжкі — шкарпэткі з надпісамі, якія выбірае пад пэўную падзею гераіня, а напрыканцы — проста белыя.

    Даня Ратайчык у фантазійным эскізе «Зімнія чары» апелюе да традыцыйнага змагання супрацьлегласцей. Адухаўленне ўсяго навокал там, дзе няма ніводнага чалавека, Купалавы Явар і Каліна ў галоўных ролях, узнаўленне, ажыванне праз безапеляцыйную, чыстую любоў, праз святло. Гэты твор пра безумоўную надзею: «Што такое тры месяцы сну для векавых дрэў, для старажытных рэк? Амаль нічога, тым больш калі ведаеш, што гэта не назаўжды».

    Таццяна Дземідовіч у «Паляванні на Слана» дэманструе, як дзеля высокай мэты можна прыдумаць цікавую гісторыю і што маніпуляцыя бывае пазі-
    тыўнай.

    Перад лірычным героем Ліны Мрагі — Ангéлам Пузіковым — стаіць сур’ёзнае пытанне: ці варта ісці на парушэнне закона, няхай сабе і дзеля высокай мэты.

    Твор Яўгена Хвалея, вызначаны як «апавяданне-быль», адразу скіроўвае настройвацца на аўтабіяграфізм (і гэта не пазбаўлена глебы, калі ведаць, што Яўген Іванавіч настаўнічаў у коласаўскіх мясцінах). Выбіраць для сябе штосьці — важны навык. Выбар заўжды звязаны з рацыянальным і эмацыянальным у чалавеку. Ці ёсць у свеце нейкае «правільна» ў дачыненні да інтымнай сферы? Ці ясна мы ўсведамляем адценні і глыбіні прыязнасці: сяброўскай сімпатыі, жарсці, закаханасці, любові, кахання?.. Ці заўсёды ідзём за сваім, а не чужым меркаваннем або ідэяй?

    Проза «старой школы» Зіновія Прыгодзіча паказвае праблемы, якія выклікаюць часта супярэчлівыя рэакцыі ў грамадстве. У апавяданні «Марыя-Марыйка» — пра рэгуляванне «градуса маральнасці». «Запозненае прызнанне» — пра тое, як цяжка выбудоўваецца ўзаемадзеянне паміж людзьмі, якія не ўмеюць камунікаваць. У творы «Беражонага Бог беражэ» галоўны герой літаральна збягае ад магчыма шчаслівых стасункаў на карысць завяршэння лёсавырашальнага працоўнага расследавання. Чытачам давядзецца паразважаць, у якой ступені атачэнне чалавека можа тўмешвацца ў яго асабістае жыццё, ці часта і ў поўнай меры ў стасунках асоба бярэ адказнасць за ўчынкі і рашэнні або спадзяецца на іншых і волю лёсу.

    Сталая паэзія прадстаўлена вершамі Івана Карэнды, Віктара Шніпа і Валянціны Богдан.

    Нізка «Родная зямля» Івана Карэнды — хваласпеў Бацькаўшчыне, матчынай мове, служэнню творчасці. Важная тэма, якую закранае аўтар, кім ёсць паэт для грамадства, кім будзе ў вечнасці.

    «Снег і святло» пісьменніка і рэдактара Віктара Шніпа — шэраг лірычных зімовых міні-сюжэтаў і некалькі «круглагадовых», якія каларыстычна ў большасці сваёй нагадваюць кадры чорна-белага фільма, дзе час ад часу з’яўляюцца пэўныя таніраваныя дэталі: жоўты агністы жук, чырвоныя ад холаду рукі, каляровыя языкі полымя, потым сіняе неба і лён, зеляніна на маладых дрэвах, залаты ліст... Здаецца, падкрэслівала і раней у неверагодную аб’ёмнасць вобразаў, адрозных на дотык, пах, тэмпературу, тэкстуру, колер, форму, уласцівасці гукаў — усё, што толькі можна адчуць. Праз іх сягаеш у глыбіні спасціжэння прыроды істот, рэчаў і з’яў, нібыта бачыш, як яны змяняюцца з цягам часу. Паэту нічога не застаецца, як быць прыхільным да ўсяго навокал, так нараджаюцца важныя вобразы літаральна з таго, што пад нагамі.

    Валянціна Богдан пераплятае ў вершы «Сон» святло памяці пра матулю, сум па доме і мінуўшчыне, любоў да малой радзімы і роднай мовы. Увасабляюцца адзначаныя матывы праз спрадвечны занятак — ткацтва. На жаль, тое, што адбываецца з лірычнай гераіняй, толькі мроіцца, а рэчаіснасць набліжае абуджэнне.

    Паэзія маладых распачынаецца трыма вершамі Анастасіі Хмель пра каханне, пра любоў, пра ўнутраную раўнавагу. Цікавым рэдактарскім ходам бачыцца выбар загалоўка а для падборкі, дзе «Сонца ў сініх хвалях», паводле зместу, не адпавядае сімпатыям аўтара. Наогул, заключны верш-трыялет у сівым, вільготным і туманным Мінску чытаецца надзвычай гарманічна.

    Самая маладая паэтэса нумара Анастасія Балахонава дэкларуе няспыннасць «У пошуках новага сэнсу». Нясмелыя першыя інтымныя пачуцці, змаганне з будзённасцю, мары, выяўленне ўласнага шляху, пераадоленне перашкод.

    Замежная літаратура дзякуючы супрацоўніцтву часопіса з Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэтам прадстаўлена навелай «Салітэр» з кнігі «Казкі аб каханні, вар’яцтве і смерці» (1917) уругвайскага пісьменніка Арасіа Кірога ў перакладзе з іспанскай мовы Кацярыны Пашкевіч, а таксама пачаткам апавядання «Уцешны куток» (1908) Генры Джэймса, перастворанага з англійскай Марынай Макарыч.

    У «Люстэрку лёсу» знаходзім гутарку Ясеніі Аляксеевай з Алесем Карлюкевічам — старшынёй СПБ, краязнаўцам, пісьменнікам, журналістам, рэдактарам з нагоды яго 60-годдзя. Яна датычыцца і пэўных глабальных пытанняў, і адначасова вельмі асабістая, дзесьці сур’ёзная, дзесьці іранічная — пра натхненне, пошукі, працу, дасягнутае і недасяжнае.

    Рубрыка «Мастацтва» адкрываецца інтэрв’ю Тамары Аўсяннікавай з Янай Янішчыц — студэнткай Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва (рэстаўрацыя)», унучкай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц.

    Ксенія Зарэцкая ўвасабляе ў матэрыяле ««Чужое паліто» Мішы Дайлідава» вобраз свайго калегі, зазначаючы, што ўся разнастайнасць вобразаў мастака, створаных масавай культурай блякне перад вобразам мастака рэальнага: «Таго, чый смех чуецца нават скрозь зачыненыя дзверы. Таго, хто ходзіць з выпацканымі крэйдай пальцамі. Таго, хто робіць кожную вокладку «Маладосці» асаблівай». Раю пачытаць артыкул усім, хто хоча болей ведаць непасрэдна пра Мішу Дайлідава і пра ўнутраную кухню часопіса.

    «Хабар звычайна — хто дае і хто бярэ — вымяраецца грашыма, і я штось-ці ніколі не чуў, каб у якасці яго нехта прапанаваў кнігу», — Анатоль Зэкаў распавядае пра кнігу Андрэя Сідарэйкі «Хабар» («Чатыры чвэрці», 2023) у кантэксце сучаснай гумарыстычнай літаратуры, якой не так і шмат. Наўрад ці тэкст можна назваць сухой рэцэнзіяй, хутчэй, ментарскім або сяброўскім водгукам, калі ўлічваць працяглае супрацоўніцтва А. Зэкава і А. Сідарэйкі.

    Рубрыка з развагамі «Друкаваныя выданні VS электронны носьбіт» чакае самых пільных па-за зместам.