
Рецензии на книги — Валентин Лукша
По популярности
5 апреля 2021 г. 09:48
231
3
Аўтар (1937-2012) - дырэктар выдавецтва "Юнацтва" з 1980 па 1998 г. (18 год - усё чыёсці юнацтва).
Вершы ў асноўным апісальна-публіцыстычнага і апавядальнага кшталту. Чыстай лірыкі бадай што й няма.
Аўтар шмат піша пра свае турысцкія ўражанні: ён цудам* павандраваў па замежжы, у т.л. капіталістычным, яшчэ да перабудовы ў СССР, аб знікненні якога чамусьці** досыць сумуе.
У позніх творах пагарджае "дэмакратараў" і прамаўляе за духоўнасць з хрысціянствам (як і належыць годнаму выпускніку Вышэйшай партыйнай школы, выбачае якога хіба толькі выдавецкі профіль такой найнайнайвышэйшай адукацыі).
Наогул жа дзеяч надта заслужаны, таму, натуральна ж, вершы ягоныя - якасныя, гатунку не ніжэй за сярэдні.
З пераваг - выкарыстанне нераспаўсюджанай, напэўна, аўтэнтычнай беларускай лексікі. (Напрыклад, часта…