
Лучшие книги Валентина Акудовича
- 4 произведения
- 12 изданий на 2 языках
По популярности
-
Код отсутствия Валянцін Акудовіч
ISBN: 978-9955-34-119-2 Год издания: 2008 Издательство: Kaunas: Aušra Язык: Белорусский «Когда-то мир еще только начинался, так ничего нигде не было. Везде стояла мертвая вода, а посреди воды торчал то ли камень, то ли что... » Это начало одного из космогонических мифов белорусской аутентики. Я напомнил его, чтобы разграничить далее историю Беларуси (обходя пока стороной проблему самого этнонима «Беларусь») и национальную историю. Так вот, история Беларуси начинается с того момента, когда Гром ударил в этот «то ли камень, то ли что...», иными словами — с сотворения мира. И она будет длиться, пока миру суждено существовать, независимо от того, какими еще словами будет обозначаться наша земля в последующие эпохи и как себя будут тогда называть обитатели этой земли.
Совсем иное дело — национальная история... Из того, что человек тысячелетиями жил без проблемы национального, логично заключить, что рано или поздно такая пора наступит снова и люди станут себя идентифицировать (знать и различать) не по национальному коду, а как-то иначе. Когда-нибудь, уж конечно, так оно и будет... -
Архіпелаг Беларусь Валянцін Акудовіч
ISBN: 978-985-6906-36-0 Год издания: 2010 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский Кніга дыялогаў складаецца з фрагментаў гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар браў удзел пачынаючы з 1994 г. Усе пытанні і адказы задзіночаныя паводле пэўных тэмаў: гісторыя, культура і рэлігія, літаратура, філасофія, прыватнае жыццё. Кожнай тэме папярэднічае міні-эсэ аўтара. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь. -
Прачнуцца ранкам у сваёй краіне Валянцін Акудовіч
ISBN: 978-609-8147-47-6 Год издания: 2015 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский Гэта не кніга. Гэта збор тэкстаў, які хацеў бы стацца кнігай, але... Залішне рознымі былі тыя часы і эпохі, калі яны пісаліся. Як, адпаведна, розніўся сам ад сябе аўтар. Таму мы не лішне перабольшым, калі скажам, што ў гэтага збору не адзін, а цэлы хаўрус аўтараў, якія толькі паводле даўняй завядзёнкі пазначаныя агульным прозвішчам Валянцін Акудовіч. -
ТРЭБА ЎЯВІЦЬ СІЗІФА ШЧАСЛІВЫМ. Хронікі беларускага інтэлектуала Валянцін Акудовіч
ISBN: 978-609-492-020-2 Год издания: 2023 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский У ранейшыя эпохі беларусам было дазволена спяваць песні, пераказваць казкі, танцаваць улюбёныя танцы, маляваць абразы ды карціны... Але ім было забаронена мысліць. І гэтая забарона была татальнай. І толькі пасля паўстання незалежнай дзяржавы прыгнётам стрыманая прага мыслення выбухнула з неверагоднай моццу. Пра гэтую падзею ды яе герояў і распавядае кніга “трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым”. Гэта гісторыя паўставання дыскурса беларускага мыслення як такога (і некаторыя залічаць гэтую кнігу да жанра мемуараў).
-
Дыялогі з Богам Валянцін Акудовіч
ISBN: 985-6701-94-5 Год издания: 2006 Издательство: І.П.Логвінаў Язык: Белорусский Цяжка быць дурнейшым за самога сябе, але суседзі мяне пераканалі: -- Інакш з цябе пісьменніка не атрымаецца. І сапраўды. Ужо наступнае маё апавяданне без аніводнай заўвагі прынялі ў часопіс і нават ухвалілі: -- Ну вось, нарэшце вы знайшлі сябе! А суседзі зноў: -- Дурняў друкуюць пры жыцці, а вар’ятаў і пасля смерці. Я пазычыў пугу і цяпер шторанак выганяю аблокі на пашу. З пугаю на плячы я пільную далягляд, каб якая хмарка не вылузнула за небакрай. А ноччу, калі людзі і аблокі паснуць, я запальваю газнічку і, падхапіўшы матыля на гусінае пёрка, сягаю ў мроі. Аднак і там, лунаючы, я ніколі не забываюся на межы дазволенага апошнімі…
-
Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека Валянцін Акудовіч
Год издания: 1998 Издательство: Цэнтр Эўрапейскага Супрацоўніцтва ЭўроФорум, часопіс Фрагмэнты Язык: Белорусский У сваёй кніжцы беларускі філёзаф збудаваў свой вобраз сучаснай урбанізаванай і расейскамоўнай Беларусі. Для Акудовіча “Ўся Беларусь” і “Ўласна Беларусь” — гэта дзьве канцэптуальна розныя кампазыцыі на прасторы аднаго топасу. “Уласна Беларусь” – гэта Архіпэляг. Унутры дзяржаўных межаў сям-там паасобку ці групамі раскіданы астравы і астраўкі беларушчыны, а камунікацыі паміж імі адбываюцца дзякуючы тэкстам. Вось гэтую апалягетыку Тэксту вельмі нязвыкла ўбачыць у словах аўтара, вядомага сваім скэптычным стаўленьнем да таго меркаваньня, што літаратурны твор сам па сабе можа нейкім чынам уплываць на сацыяльнае жыцьцё, нават калі ён ствараўся з мэтаю такога ўплыву. Сучасную найбольшую ж пагрозу аўтар бачыць у тым, што, мы па-ранейшаму скіраваныя на вайну культураў (з аднаго баку, на вайну з расейскай культурай, з другога — на вайну з культурай Захаду). Кардынальна адрозная сытуацыя пачынае складвацца цяпер, калі анулюецца дыстанцыя паміж роднай і іншымі культурамі. Сытуацыя камунікатыўна адкрытага грамадзтва неўпрыкмет робіцца ці не найбольш драматычнай праблемай, якая ставіць пад пытаньне саму магчымасьць культурнай ідэнтыфікацыі. А значыць, і саму магчымасьць беларускай культуры ўвогуле. -
Тазік беларускі Валянцін Акудовіч, Альгерд Бахарэвіч, Ілля Сін, Віктар Жыбуль, Гарачка Ўсевалад, Серж Мінскевіч, Зміцер Вішнёў, Алесь Турович, Юрась Барысевіч
ISBN: 985-6416-23-х Год издания: 1998 Издательство: ЗАО "Бервіта" Язык: Белорусский У кніжцы сабраныя творы тэарэтычныя, творы практычныя, творы экстрапаліраваныя адзін з аднаго, хаця напісаныя рознымі аўтарамі. Праўда, творчасць кожнага з аўтарау можа разглядацца як асобная культпадзея. Кавапкі шкельца з калейдаскопа таксама прыгожыя і самадастаткавыя самі па сабе, але ўзоры з іх ствараюць штосьці яшчэ больш захатяльнае. Кніжка разлічана на чытачоў самых розных палоў, узростаў і ўзроўняў пісьменнасці. -
Кніга пра Нішто Валянцін Акудовіч
ISBN: 978-985-6991-92-2 Год издания: 2012 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский Кніга даследуе дыскурс Нішто самымі рознымі спосабамі. Шмат месца прысвечана гісторыі гэтай праблемы: ад моманта яе паўставання ў філасофіі старажытных грэкаў да абнулення ўніверсаліі Нішто ў эпоху постмадэрна.
Асноўны кантэкст кнігі – метафізіка адсутнасці; галоўныя героі – Парменід, Лейбніц, Гайдэгер і Сартр; канцавая мэта – абнаяўленне Адсутнага. -
Разбурыць Парыж Валянцін Акудовіч
ISBN: 985-6701-31-7 Год издания: 2004 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский Прачнуўся без дваццаці восем, на сорак хвілінаў пазней ад запланаванага. Упікнуў сябе – зрэшты, без асаблівага імпэту. Дзень пачынаецца з кавы, а калі кавы няма, дык з моцнай гарбаты. Кавы не было. Гарбату (між іншым – дрэнную) піў, як зазвычай, ужо за пісьмовым сталом, каб дарма не губляць часу. Пакуль гарбата раскатурхвае ўяўленне, звычайна гартаю дзеля “раскруткі мазгоў” якую-небудзь «разумную кнігу». На гэты раз пад руку патрапіў Людвік Вітгенштайн. Чытаў на выпадковай старонцы філасофскія доследы хвілінаў пятнаццаць, а затым падсунуў пад руку скрэмзаныя аркушы паперы ўжо са сваімі «філасофскімі даследзінамі». Трэба падрыхтаваць публічную лекцыю, якую мушу прачытаць у Беларускім Калегіуме. Лекцыя будзе называцца «Метафізіка. Сітуацыя росквіту і сітуацыя заняпаду». Праца ідзе марудна і не ў смак. Даўно кінуў бы, але паабяцаўся. -
Тэксты №5. 2014 (Альманах) Валянцін Акудовіч, Юры Станкевіч, Виктор Жыбуль, Васіль Дранько-Майсюк, Нільс Хенрык Сміт, іншыя, Николай Плавинский
Год издания: 2014 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский Большасць тэкстаў, змешчаных у альманаху, прысвечаная выбітнаму беларускаму дзеячу Тадэвушу Рэйтану (1740—1780). Зміцер Юркевіч, Уладзімер Варанец, Алесь Жлутка, Здзіслаў Сіцька, Вольга Гарбачова і многія іншыя даследуюць спадчыну легендарнай асобы Рэйтана. У нумары таксама ёсць проза Юрыя Станкевіча, Мікалая Плавінскага, Георгія Барташа, гутарка з філосафам Валянцінам Акудовічам, бумбамлітаўскія дзённікі Віктара Жыбуля. Напрыканцы альманаху прадстаўлены новы раздзел пад назвай “Не-Тэксты”, дзе прадстаўленыя фотаматэрыялы.