Автор
Янка Брыль

Янка Антонавіч Брыль

  • 81 книга
  • 3 подписчика
  • 213 читателей
4.3
226оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.3
226оценок
5 108
4 85
3 32
2 1
1 0
без
оценки
50

Последние издания книг Янки Брыля

  • Я з вогненнай вёскі... Алесь Адамович
    ISBN: 978-985-02-2124-7
    Год издания: 2022
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    «На старонках гэтай кнігі сабраліся людзі, што выйшлі з агню, з-пад зямлі. І гэта — у самым рэальным, не пераносным сэнсе. Людзі з вогненных вёсак сабраліся тут, каб сведчыць, пытацца, судзіць, каб расказаць тое, пра што ведаць — страшна, а забыцца — небяспечна», — гэтымі словамі адкрываецца кніга-дакумент. Збіраючы матэрыялы для зборніка жудаснай, трагічнай, драматычнай гістарычнай памяці на тэму «вогненных вёсак», пісьменнікі аб’ездзілі 147 вёсак у трыццаці пяці раёнах Беларусі. Зрабілі гэта надзвычай інтэнсіўна — на працягу 1970 — 1973 сустрэліся з сотнямі непасрэдных сведак знішчэння людзей і вёсак, сотнямі сведкаў, якія літаральна цудам ацалелі…
  • Я из огненной деревни Алесь Адамович
    ISBN: 978-5-17-146384-7
    Год издания: 2022
    Издательство: АСТ
    Язык: Русский

    "Я из огненной деревни" — документальный сборник воспоминаний про уничтожение фашистами белорусских деревень и о партизанах во время Великой Отечественной войны, собранный и составленный белорусскими писателями Алесем Адамовичем,Владимиром Колесником и Янкой Брылем. В книгу вошли свидетельства только тех людей, которые лично пережили трагедию сожженных деревень, убийства родных и односельчан. Для опроса очевидцев писатели на протяжении 1970—1973 годов объездили с магнитофоном 147 деревень в 35 районах Белоруссии и записали воспоминания более 300 непосредственных участников событий.

  • Збор твораў. У 10 т. Т. 6. Лірычныя запісы і мініяцюры : 1945— 1992 Янка Брыль
    ISBN: 978-985-02-2010-3
    Год издания: 2020
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    У шосты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля (1917—2006) увайшлі цыклы лірычных запісаў і мініяцюр 1945—1992 гадоў, якія з’яўляюцца адметным жанрам у творчасці пісьменніка. У іх адлюстраваны роздум аўтара над падзеямі літаратурнага і грамадскага жыцця, вострымі праблемамі сучаснасці, шырыня поглядаў і цікавасць да культур народаў свету. Тэксты вызначаюцца дасціпнасцю, назіральнасцю аўтара, яго ўменнем адбіраць трапныя дэталі, а таксама яскравай народнай мовай.
  • Збор твораў. У 10 т. Т. 5. Птушкі і гнёзды Янка Брыль
    ISBN: 978-985-02-1953-4
    Год издания: 2020
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    У пяты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля (1917—2016) увайшоў раман «Птушкі і гнёзды» (1942—1944, 1962—1964), які лічыцца адным з найлепшых антываенных твораў у беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя. Падзеі Другой сусветнай вайны перадаюцца ў рамане праз светаўспрыманне ўраджэнца Заходняй Беларусі, былога польскага салдата, які трапіў у нямецкі палон. У творы пісьменнік уздымае шэраг вострых і на сённяшні дзень тэм: чалавек і Радзіма, беларус у свеце, чалавек і вайна.
  • Збор твораў. У 10 тамах. Том 3. Аповесці, 1942—1977 Янка Брыль
    ISBN: 978-985-02-1893-3
    Год издания: 2019
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Трэці том першага навукова каментаванага Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля склалі яго раннія аповесці, як і большасць твораў пісьменніка, аўтабіяграфічныя.

    Аповесць “Сірочы хлеб” — хрэстаматыйна вядомы твор — першая аповесць пісьменніка. На прыкладзе галоўнага героя Даніка Мальца, бадай, найяскравейшага дзіцячага вобраза Брылёўскіх кніг, “празаік паказаў, як беларускі хлопчык пачынае разумець хараство роднай мовы, пачынае адчуваць сябе сынам свайго народа” (Б. Бур’ян).

    У аповесці “У сям’і” “перад чытачом паўстае чароўны малюнак сямейнага ўзаемаразумення, сапраўды паўнацэнная, здаровая” (М. Тычына), заходнебеларуская працоўная сялянская сям’я Ганчарыкаў, “духоўна ўзвышаная ўдзелам у асветніцкім і вызваленчым руху” (У. Калеснік), “інтарэсы яе членаў — гэта цэлы свет” (М. Тычына).

    Час дзеяння аповесці “Граніца” — 1930-я гады. Героі твора — рабочыя, сяляне і працоўная інтэлігенцыя, найлепшыя прадстаўнікі беларускага, польскага і яўрэйскага насельніцтва, якім супрацьстаяць прадстаўнікі польскай улады, што душылі рэвалюцыйны нацыянальна-вызваленчы рух прыгнечаных народаў.

    Пісьменнік раскрывае перад чытачом псіхалогію дзейных асоб, розных людзей з рознымі характарамі, паводзінамі, звычкамі.

    Аповесць “У Забалоцці днее” — адзін з самых папулярных на той час твораў. У 1952 г. ён быў уганараваны Дзяржаўнай прэміяй СССР. У раздзеле “Каментарыі”, грунтоўна складзеным Вольгай Карачун, можна пазнаёміцца, як адбывалася праца аўтара над тым ці іншым творам, а таксама з ацэнкамі крытыкі аповесцяў Янкі Брыля.
  • Збор твораў. У 10 т. Том 4. Аповесці, 1954—1991 Янка Брыль
    ISBN: 978-985-02-1915-2
    Год издания: 2019
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    У чацвёрты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля (1917—2006) увайшлі аповесці 1954—1991 гг., якія ілюструюць адыход аўтара ад канонаў сацыялістычнага рэалізму і яго сталае імкненне да ўвядзення ў літаратуру на той час непажаданых і нават забароненых тэм. У глыбока нацыянальных па форме творах пісьменнік сцвердзіў прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцей, абараняў права кожнай асобы і народа на свабоднае самастойнае існаванне і развіццё.
  • Празаічныя творы для дадатковага чытання ў 11 класе. Апавяданне, запісы, мініяцюры, эсэ (сборник) Янка Брыль
    ISBN: 978-985-575-169-5
    Год издания: 2018
    Издательство: Звязда
    Язык: Белорусский
    У зборнік увайшлі творы выбітных пісьменнікаў Алеся Жука і Янкі Брыля, якія прадстаўляюць класічную беларускую прзу 20 стагоддзя. А.Жук - адзін з самых цікавых сучасных беларускіх празаікаў, творы якогоа вызначаюцца тэматычнай разнастайнасцю, грунтуюцца на філасофскай і эстэтычнай аснове і з'яўляюцца роздумамі над жыццем. Пісьменніка цікавіць прырода чалавечага шчасця, жыццевыя праблемы і іх пераадоленне, асэнсаванне чалавекам самога сябе, адносіны да працы, да прыроды.
    А ў мініяцюрах і эсэ Янкі Брыля - роздум пра час, чалавечыя лесы, шчыры клопарт пра мір, свабоду, родную мову, захапленне красой прыроды і вечнай паэзіяй маленства.
    Выданне адрасавана як вучням старэйшых класаў, так і ўсім аматарам класічнай літаратуры.
  • Яшчэ раз пра вечнае (сборник) Янка Брыль
    ISBN: 978-985-02-1767-7
    Год издания: 2017
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    У падарункавае выданне народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля (1917 - 2006) увайшлі аповесці «Золак, убачаны здалёк» і «Сірочы хлеб», а таксама некаторыя апавяданні, мініяцюры і запісы з багатай спадчыны класіка.
  • Нiжнiя Байдуны. Выбраныя творы Янка Брыль
    ISBN: 978-985-15-2807-9
    Год издания: 2016
    Издательство: Попурри
    Язык: Белорусский

    Народны пiсьменнiк Беларусi Янка Брыль - унікальны майстар лірычнай прозы, які «незамыленым вокам» бачыў свет і людзей вакол сябе і апавядаў пра ўбачанае, пачутае ды адчутае жывой і натуральнай беларускаю мовай. Майстар аповесці, апавядання, лірычнай мініяцюры, ён ва ўсёй сваёй творчасці заставаўся гуманістам і ўнутрана абсалютна свабодным чалавекам. Адкрыты ўсяму свету, ён не ўяўляў сябе па-за Беларуссю, асобна ад сваіх землякоў, якіх ён шчыра і сардэчна любіў. Назіральнасць, тонкае пачуццё гумару, энцыклапедычная дасведчанасць - усё гэта ў творчасці Янкі Брыля складае непаўторную гармонію.

  • Я из огненной деревни... Алесь Адамович
    Год издания: 2015
    Издательство: Клуб любителей аудиокниг
    Язык: Русский

    Из общего количества 9200 белорусских деревень, сожженных гитлеровцами за годы Великой Отечественной войны, 4885 было уничтожено карателями. Полностью, со всеми жителями, убито 627 деревень, с частью населения — 4258. В этой книге — рассказы о деревнях, которые были убиты, и о партизанской армии, спасавшей людей от истребления. Настоящая книга-документ содержит также свидетельства уцелевших жителей белорусских деревень, собранные авторами, о зверствах фашистов в годы Великой Отечественной войны. "«Я из огненной деревни…» — документальная трагедия, книга-память, живой голос людей, которые были сожжены, убиты вместе с семьями, вместе со всей…

    Развернуть
  • Аповесці і апавяданні Янка Брыль
    ISBN: 978-985-06-2413-0
    Год издания: 2014
    Издательство: Вышэйшая школа
    Язык: Белорусский
    Тэкст чытаюць Андрэй Каляда і Наталля Кухарава.
  • З людзьмі і сам-насам Янка Брыль
    ISBN: 978-985-02-1247-4
    Год издания: 2011
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
  • Муштук і папка (сборник) Янка Брыль
    ISBN: 978-985-02-1043-2
    Год издания: 2008
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні і мініяцюры, напісаныя ў розныя гады, і навейшая па часе напісаняя трагічна-ўзнёслая аповесць "Муштук і папка".

  • Муштук і папка (сборник) Янка Брыль
    ISBN: 978-985-02-0909-2
    Год издания: 2007
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні і мініяцюры, напісаныя ў розныя гады, і навейшая па часе напісаняя трагічна-ўзнёслая аповесць "Муштук і папка".

  • Парастак Янка Брыль
    ISBN: 985-6628-85-7
    Год издания: 2006
    Издательство: Про Хрысто
    Язык: Белорусский
  • Птушкі і гнёзды (сборник) Янка Брыль
    ISBN: 985-02-0813-9
    Год издания: 2006
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Раман «Птушкі i гнёзды» i аповесць «Золак, убачаны здалёк» даволі даўно вядомыя нашаму чытачу, перакладзеныя на некалькі еўрапейскіх моў, а таксама i навейшая па часе напісання трагічна-ўзнёслая аповесць «Муштук i папка» ўтвараюць своеасаблівы таленавіты трыпціх, тройчы па-рознаму арыгінальна, яскрава гаворачы пра адно, найгалоўнейшае ў жыцці людзей i народаў,— свабоду, мір, чалавечнасць.
  • Блакітны зніч Янка Брыль
    ISBN: 985-6628-39-3
    Год издания: 2004
    Издательство: Про Хрысто
    Язык: Белорусский
    «Блакітны зніч» — лірычная споведзь прызнанага майстра прозы пра сябе i свет, пра самых блізкіх людзей, пра светла-ўзнёслыя i сумна-трагічныя праявы быцця, пра ўсё тое, што дапамагае па-сапраўднаму жыць, верыць i спадзявацца на Чалавечае ў чалавеку.
  • З людзьмі і сам-насам Янка Брыль
    ISBN: 9850206039
    Год издания: 2003
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі і сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў і мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы». I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды і вечнай паэзіяй маленства.

Показать ещё