
Рецензии на книги — Пётр Васюченко
По популярности
28 августа 2019 г. 07:29
400
5
Чалавеку, які ад пачатку знаёміцца з беларускай літаратурай, абавязкова трэба прачытаць гэтую кнігу. У ёй у сціслым аб’ёме, амаль як шпаргалка для студэнта, сабраныя практычна ўсе асноўныя легенды, памкненні, канфлікты, ландшафты і міты беларускай літаратуры канца ХХ ст. Аўтар абраў адмысловую форму для сваіх літаратуразнаўчых аповедаў – філалагему. Калі казаць, што сучасная літаратура імкнецца да нейкага сінтэзу паміж прозай, паэзіяй, драматургіяй і дакументалістыкай, то філалагемы Васючэнкі таму яскравы прыклад. Гэтыя невялікія тэксты можна назваць і кароткімі празаічнымі творамі, і паэтычнымі мініяцюрамі, і літаратуразнайчай эсэістыкай. Бадай гэта той рэдкі выпадак, калі літаратуразнаўчую кнігу цікава чытаць.
У кнізе “Адлюстраванні першатвора” змешчаны і вядомы твор Васючэнкі “Полацкі…
17 ноября 2017 г. 00:45
522
4
Бадай няма ў Беларусі іншага такога адмыслоўца ў справе мітаў. Усё чалавечае жыццё скрозь міталагізаванае, лічыць Пятро Васючэнка. Гэта добра разумелі нават у даўнія, замглёныя стагоддзямі, часы, ствараючы розныя эпасы і міталагічныя творы. Класікай гэтага жанру безумоўна з'яўляюцца аповеды Старажытнай Грэцыі пра подзвігі Геракла. Васючэнка вырашыў напісаць сваю версію гэтых неўміручых прыгодаў. У прадмове да кнігі аўтар наступным чынам патлумачыў, чаму ўзяўся за гэтую працу: «У ХХІ стагоддзі мне захацелася напісаць кнігу пра тыя часы, калі чалавек быў дзіцём, і чалавецтва палягала ў стане дзяцінства, і гэтым дзіцячым садком кіравалі выхавацелі – усемагутныя і ўсёведныя алімпійскія багі».
Пачуўшы пра з'яўленне гэтай кнігі, я падумаў, што Васючэнка проста пераклаў на беларускую мову…
21 сентября 2017 г. 10:53
1K
5
Ніхто не чакаў, што сур'ёзны, з выгляду падобны да сапраўднага прафесара-«букваеда», літартуразнаўца Пятро Васючэнка пачне пісаць казкі і фэнтазі. Праўда, ён і раней пісаў прозу, і нават яшчэ ў 1993 годзе выдаў зборнік апавяданняў «Белы мурашнік», а таксама быў вядомы як аўтар п'есаў для менскага Тэатра юнага гледача. Але гэта было хутчэй хобі вядомага літаратуразнаўца, кандыдата філалягічных навук, а можа ўжо і доктара.
Але пасля выдання кнігі «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі...» стала ўжо цяжка вызначыць, што ў Васючэнкі першаснае: літаратуразнаўства ці мастацкая проза.
Кніжка гэтая, трэба адзначыць, выдадзеная выдавецтвам «Мастацкая літаратура» надзвычай дыхтоўна, была ўспрынята чытачамі і крытыкай вельмі цёпла. З'явілася шэраг станоўчых рэцэнзіяў. Была ўганараваная некалькімі…
17 мая 2017 г. 18:10
94
4.5
Мабыць, не чытаў пра беларускую літаратуру нічога больш цікавага:) Уразіў мяне вось які момант. У2009 годзе беларускамоўны(!) аўтар спрагназаваў нобелеўскую прэмію Светланы Алексіевіч! І гэта быў Пятро Васючэнка, так:)