
Лучшие книги Адама Иосифовича Мальдиса
- 2 произведения
- 17 изданий на 3 языках
По популярности
-
Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча Адам Мальдзіс
ISBN: 978-985-6941-86-6 Год издания: 2010 Издательство: Літаратура і Мастацтва Язык: Белорусский Уладзімір Караткевіч, легендарны беларускі рамантык, апярэджваў свой час, узняўся над канфармізмам, над паўсядзённасцю і бездухоўнасцю да вышыняў, з якіх добра відаць шляхі, што лучаць мінулае з будучыняй, чалавека з людзьмі і народамі. Пісьменнік незвычайнага, рэнесанснага таленту, ён стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратурным небасхіле. І задача гэтай кнігі — растлумачыць, хаця б часткова, той феномен, імя якому Караткевіч. Аўтар спрабуе разгадаць многія загадкі геніяльнай празорлівасці паэта і празаіка, гісторыка і мысляра.
-
Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі. Восень пасярод вясны Адам Мальдзіс
ISBN: 978-985-02-1110-1 Год издания: 2009 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский У эсэ "Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі" (2001) разглядаюцца творы мемуарнай літаратуры ХVIIІ ст., якія ўзніклі на тэрыторыі Беларусі або цесна звязаныя з ёй. Аўтар дае яскравыя партрэты магнацтва, шляхты, мяшчанства і сялянства, расказвае пра грамадскае і сямейнае жыццё, матэрыяльную і духоўную культуру тагачаснай Беларусі.
Аповесць "Восень пасярод вясны" (1984) заснавана на гістарычных матэрыялах і мясцовых паданнях. Падзеі ў творы адбываюцца ў 1861 г. – адразу ж пасля адмены прыгоннага права, у час сялянскіх хваляванняў. -
Восень пасярод вясны Адам Мальдзіс
ISBN: 978-985-11-0776-2 Год издания: 2014 Издательство: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі Язык: Белорусский У аповесці «Восень пасярод вясны» — падзеі некалькіх дзён вясны другой паловы XIX стагоддзя ў Беларусі. Аднак яны для лёсаў У. Сыракомлі, К. Каліноўскага і іншых герояў сталі значнымі, дазволілі зрабіць свой выбар, падняцца над марнасцю, пераадолець перашкоды і дапамагчы тым, хто адчуваў у гэтым патрэбу.
Аповесць адаптавана для школьнага ўзросту. Рэкамендавана для пазакласнага чытання па беларускай літаратуры вучням 9-га класа. -
Белорусские сокровища за рубежом Адам Мальдис
ISBN: 978-985-6720-94-2 Год издания: 2009 Издательство: Літаратура і Мастацтва Язык: Русский В сегодняшних условиях возвращение музейных, библиотечных и архивных ценностей, 90 процентов которых находится за пределами страны, – это прежде всего их выявление и совместное использование.
В книге рассказывается о наших ценностях, оказавшихся (преимущественно в результате военных действий) на территории сопредельных (Россия, Литва, Польша, Украина), западноевропейских (Великобритания, Германия, Франция) стран, а также в Иране, Китае, США, Швеции. -
З літаратуразнаўчых вандраванняў Адам Мальдзіс
Год издания: 1987 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Асноўную частку кнігі беларускага літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук складае "Англійскі дзённік", у якім аўтар падрабязна расказвае пра свае пошукі і знаходкі матэрыялаў па гісторыі беларускай літаратуры ў часе камандзіроўкі ў Лондан і Оксфард. Літаратуразнаўчы матэрыял падаецца ў непасрэднай сувязі з асабістымі назіраннямі з жыцця сучаснай Англіі. Акрамя таго, у кнізе змешчаныя матэрыялы "літаратуразнаўчыя" вандраванні ў Польшчы і ГДР, росшукі ў архівах нашай краіны. Кніга адрасуецца як спецыялістам-літаратуразнаўцам, так і шырокаму колу чытачоў. -
Падарожжа ў XIX стагоддзе Адам Мальдзіс
Год издания: 1969 Издательство: Народная асвета Язык: Белорусский «Падарожжа ў XIX стагоддзе» з'яўляецца зборнікам нарысаў аб дзеячах беларускай літаратуры, мастацтва і культуры мінулага стагоддзя, чые імёны яшчэ недастаткова вядомы шырокаму чытачу. Гэта — пачынальнікі новай беларускай літаратуры Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Каратынскі, польска-беларускі паэт У. Сыракомля і іншыя. Асобныя нарысы прысвечаны кампазітарам М. Агінскаму, С. Манюшку і А. Абрамовічу, якія нарадзіліся або доўга жылі ў Беларусі, выкарыстоўвалі беларускія народныя мелодыі і таму адначасова належаць і польскай, і беларускай культуры. Чытач пазнаёміцца з вучонымі і падарожнікамі І. Дамейкам, А. Янушкевічам, Б. Дыбоўскім, К. Ельскім. У плане займальнага літаратуразнаўства ў асобных раздзелах расказваецца аб пошуках і знаходках архіўных дакументаў і рэдкіх кніг, звязаных з творчасцю В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Абуховіча. Аўтар уводзіць у літаратурны ўжытак некаторыя невядомыя або забытыя матэрыялы. У канцы кнігі змешчаны спіс літаратуры, якая цытуецца або ўскосна выкарыстана ў тэксце. Кніга пашырае ўяўленне чытачоў, у першую чаргу вучняў, студэнтаў, настаўнікаў, аб беларускай літаратуры і культуры XIX стагоддзя. -
Астравеччына, край дарагі... Адам Мальдзіс
Год издания: 1977 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Пра родную Астравеччыну, цікавы і маляўнічы куток Беларусі, пра яе мінулае і цяперашняе, культурныя і этнаграфічныя традыцыі, пра людзей і прыроду з захапленнем ўлюблёнасцю расказвае аўтар. -
Таямніцы старажытных сховішчаў Адам Мальдзіс
Год издания: 1974 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский -
Гісторыя беларускай кнігі. Том 1. Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага Адам Мальдис, Владимир Саламаха, Геннадий Мацур, Николай Николаев, Лариса Довнар, Роман Мотульский, Татьяна Белова, Евгений Семашко, Михаил Борозна, Людмила Кирюхина, Лариса Языкович, Борис Светлов
ISBN: 978-985-11-0481-5 Год издания: 2009 Издательство: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі Язык: Белорусский Ці шмат мы ведаем пра тое, як выглядалі першыя рукапісныя кнігі? А як змянялася мастацкае аздабленне кніг на працягу стагоддзяў? Падрабязныя адказы на гэтыя пытанні можна знайсці ў кнізе “Гісторыя беларускай кнігі. Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага”.
-
Соотечественники : очерки о белорусах и уроженцах Беларуси, обогативших мировую культуру Адам Мальдис
ISBN: 978-985-7059-85-0 Год издания: 2013 Издательство: Издательский дом Звязда Язык: Русский -
Выбранае Адам Мальдзіс
ISBN: 978-985-6824-95-4 Год издания: 2007 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский У кнігу ўвайшлі лепшыя літаратуразнаўчыя і гісторыка-культурныя творы аўтара — яго першая кніга «Творчае пабрацімства», прысвечаная беларуска-польскім літаратурным узаемасувязям ХІХ ст., скарочаны варыянт даследавання «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII ст.», апісанні пошукаў, знаходак, зробленых у Беларусі, Польшчы і Францыі, нарысы пра пісьменнікаў і дзеячаў культуры. Адрасуецца як гісторыкам культуры, так і шырокім колам чытачоў. Саракавы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». -
Зброя. Восень пасярод вясны. Пры апазнанні - затрымаць (сборник) Владимир Короткевич, Адам Мальдис, Василий Хомченко
ISBN: 5-87884-168-1 Год издания: 1996 Издательство: Аракул Язык: Белорусский -
Шляхі вялі праз Беларусь Валянцін Грыцкевіч, Адам Мальдис
Год издания: 1980 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский У розныя часы праз Беларусь ехалі іншаземныя падарожнікі — пісьменнікі і вучоныя, дыпламаты і купцы, воіны і шукальнікі прыгод. Пільным вокам углядаліся яны ў гарады і вёскі, палі і лясы. А вечарам, спыніўшыся ў карчме, пры святле лучыны ці свечкі занатоўвалі свае ўражанні… Адшуканыя сярод старых кніг і рукапісаў, гэтыя падарожныя нататкі далі аўтарам магчымасць упершыню глянуць на тагачасную, феадальную Беларусь вачыма самых розных вандроўнікаў — рускіх і польскіх, чэшскіх і нямецкіх, французскіх і англійскіх. Кніга адрасавана маладым краязнаўцам, прыродазнаўцам, гісторыкам, усім тым, каму цікава, што ж было на беларускай зямлі сотні год назад.