Автор
Данута Бичель-Загнетова

Данута Бічэль-Загнетава

  • 26 книг
  • 1 подписчик
  • 10 читателей
3.9
14оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
3.9
14оценок
5 3
4 7
3 4
2 0
1 0
без
оценки
1

Данута Бичель-Загнетова — об авторе

  • Родилась: 3 декабря 1937 г. , в. Біскупцы Лідзкага раёна Гродзенскай вобласьці
Я — Данута Бичель-Загнетова или представляю её интересы

Биография — Данута Бичель-Загнетова

Нарадзілася 03.12.1937 (па іншай версіі 01.01.1938) у вёсцы Біскупцы Лідзкага павета Наваградзкага ваяводзтва (цяпер Лідзкі раён Гарадзенскай вобласці), паэтка, грамадзкая дзяячка.

Скончыла пэдагагічную вучэльню ў Наваградку, у 1962 скончыла аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры гісторыка-філялягічнага факультэту Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту. Працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры гарадзенскай школы працоўнае моладзі. З 1982 - старшы навуковы супрацоўнік Гарадзенскага абласнога гісторыка-археалягічнага музэю. З 1982 зьбірае матэрыялы, якія тычацца жыцьця і творчасьці Максіма Багдановіча. Праз руплівасьць Дануты Бічэль у 1986 адкрытая музэйная экспазыцыя «Дом…

Максіма Багдановіча», дзе Спадарыня Данута працавала дырэктаркай (да 1998).

Вядомая ў Горадні й краіне грамадзкая дзяячка. Адна з арганізатараў і актыўных удзельнікаў суполкі Максіма Багдановіча, зь верасьня 1988 - у БНФ. Брала ўдзел у мітынгах, якія праходзілі ў Горадні. Каардынавала дзейнасьць рэгіянальных суполак у Гарадзенскай вобл. Была адным зь ініцыятараў выпуску самвыдавецкай газэты «Рэанімова».

Уваходзіла ў групу падтрымкі кандыдата ў дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР М.Ткачова ў 1990. Перад выбарамі ў горадзе зьявіліся ўлёткі, на якіх быў зьмешчаны фотаздымак з часопісу «Политический собеседник» (да 1989 - «Коммунист Белоруссии») з надпісам «Яна сярод тых, чые рукі ў крыві нявіннага беларускага народа...». Як сьцвярджае Данута Бічэль, гэтай акцыяй ёй «стваралі імідж дурной (псыхаватай) вясковай паэткі».

Цяпер займаецца грамадзкай, літаратурнай, асьветніцкай дзейнасьцю.

Книги

Смотреть 26

Библиография

«Дзявочае сэрца» (1961)
«Нёман ідзе» (1964)
«Запалянкі» (1967)
«Перапёлка» (1968)
«Грыб-парасон» (1969)
«Дзічка» (1971)
«Рыжая палянка» (1971)
«Доля» (1972)
«Дагані на кані» (1973)
«Ты — гэта ты» (1976)
«Браткі» (1979)
«Лузанцы» (1982)
«Дзе ходзяць басанож» (1983)
«Загасцінец» (1985)
«Даўняе сонца» (1987)
«А на Палессі» (1990)
«Божа, мой Божа» (1992)
«Габрынька і Габрусь» (1985)
«Гараднічанка» (1993)
«Нядзелька» (1998)
«Снапок» (1999)
«На белых аблоках сноў» (2002)
«Стакроткі ў вяночак Божай Маці» (2004)
«Нараджэнне Езуса Хрыста, нашага Збаўцы» (2005)
«Хадзі на мой голас» (Вроцлаў, 2008)
«Ойча наш…» (2008)
«Мост святога Францішка» (2010)
«Iду сцяжынаю да Бога» (2012)
«Правінцыя святога…

Титулы, награды и премии

Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы (1984)

Премии

Рецензии

Смотреть 2
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

20 августа 2019 г. 10:58

460

5

Для мяне было ў нейкім сэнсе адкрыццём, што першая кніга паэткі выйшла пад імем Данута Бічэль. І толькі з другой кнігі "Нёман ідзе", на вокладцы з'явілася імя Данута Бічэль-Загнетава - дадалося прозвішча мужа. Аднак найноўшыя кнігі паэткі зноў выходзяць пад імем Данута Бічэль. З тае прычыны крыху ўзнікла блытаніна нават у энцыклапедыях і даведніках. Нават у Вікіпедыі, якіх беларусы маюць дзве. У адной артыкул называецца Данута Бічэль-Загнетава, у другой Данута Бічэль. Але ўсё ж варта ўважаць жаданне самой паэткі і вярнуцца да яе першапачатковага літаратурнага імя.

Зборнік "Дзявочае сэрца" па-дзявочаму шчыры і лірычны. Не цяжка было здагадацца, што ў зборніку будуць вершы з прызнаннем у любові і да роднай вёскі Біскупцы, і да Гродна, горада, які стаў родным і дарагім яшчэ ў маладосці.…

Читать полностью
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

24 ноября 2017 г. 12:54

349

5

Гэтая жанчына, здаецца, жыла ў Беларусі заўсёды. Толькі прымала розныя абліччы. У ХХ стагоддзі спачатку яна была Цёткай, затым Ларысай Геніюш і цяпер Данутай Бічэль. Але заўжды гэта былі жанчыны, якія неслі моцнае патрыятычнае пачуццё да сваёй краіны, не баяліся казаць праўду і адкрыта выступіць супраць няпраўды. І яшчэ адна якасць іх аб’ядноўвала – вера ў Бога.

Напрыканцы 2012 года пабачыла свет кніга Дануты Бічэль “Іду сцяжынаю да Бога”. Нічога падобнага ў беларускай літаратуры яшчэ не было. Хіба тут можна згадаць кнігу Рыгора Барадуліна “Ксты”. Насамрэч, беларускіх зборнікаў паэзіі з рэлігійным зместам выходзіла нямала, але каб гэта было зроблена з такой літаратурнай дасканаласцю і каб рэлігійная тэма гэтак была ўвязана з рэальным жыцьцём - то сапраўды такіх кніг у Беларусі яшчэ не…

Читать полностью

Кураторы

2

Поделитесь