Автор
ARCHE Пачатак
  • 5 книг
  • 5 читателей
4.8
5оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.8
5оценок
5 4
4 1
3 0
2 0
1 0
без
оценки
1

ARCHE Пачатак — новинки

  • Гарадская гісторыя Беларусі. №2 (152) - 2017 ARCHE Пачатак
    ISBN: 1392-9682
    Год издания: 2017
    Издательство: ТАА «Гайсак»
    У цэнтры ўвагі аўтараў дадзенага нумара знаходзяцца беларускія гарады ў розныя перыяды часу, у кантэксце разнастайных гістарычных падзей. На старонках нумара адлюстраваліся некаторыя сюжэты з гісторыі такіх гарадоў, як Беласток, Вільня, Гародня, Менск, Стары Быхаў. Як бачна з гэтага пераліку, пад разгляд патрапілі не толькі тыя гарады, якія ўваходзяць у склад Рэспублікі Беларусь у яе сучасных межах, але таксама і тыя, якія да сярэдзіны ХХ ст. заўсёды мелі непасрэдную сувязь з беларускімі землямі і былі неадлучнай часткай агульнага беларуска-літоўскага краю. Найбольшы акцэнт рабіўся на адлюстраванне гарадской штодзённасці. У нумары друкуюцца тэксты даследчыкаў з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, ЗША. Найбольш у ім прадстаўлены перыяд Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
  • Уяўляючы Балканы. 2011. №4 ARCHE Пачатак
    ISBN: 1392-9682
    Год издания: 2011
    Язык: Белорусский
    Тэма нумару: Уяўляючы Балканы.

    Укладаньне нумару — Сяргей Сматрычэнка.

    “Балканскі” нумар “ARCHE” — гэта “мяшанка (месцамі — амаль выбуховая сумесь) тэкстаў самых розных жанраў, ступені акадэмічнасці і тэматыкі”. Сярод ягоных аўтараў — два нобелеўскія лаўрэаты (югаслаў Іва Андрыч і ўраджэнка Румыніі Герта Мюлер), прызнаныя класікі ХХ стагоддзя Даніла Кіш, Рэбэка Ўэст, Мома Капар, Паўль Цэлян, шырока вядомыя ў сябе на радзіме і ў замежжы сучасныя навукоўцы і літаратары Марыя Тодарава, Роберт Д. Каплан, Анджэй Стасюк, Алеш Дэбэляк, Дубраўка Угрэшыч, Фатас Любоня, Бора Чосіч, Станіслаў Страціеў, Мірча Кэртэрэску, Нэнад Вэлічкавіч і іншыя. Галоўная белетрыстычная публікацыя нумару (пра што сведчыць яе вылучэнне ў асобную рубрыку “Кніга”) — знакаміты зборнік апавяданняў “Сараеўскае Мальбара” вядомага беларусам баснійска-харвацкага аўтара Міленкі Ергавіча (З прадмовы)
  • Славацкая надзея для паняволенай нацыі. 2010. №9 ARCHE Пачатак
    ISBN: 1392-9682
    Год издания: 2010
    Язык: Белорусский
    Тэма нумару — “Славацкая надзея для паняволенай нацыі”.

    “Славацкая надзея для паняволенай нацыі” — бадай, першая спроба больш-менш грунтоўна паказаць славацкае жыцьцё беларусам, перадусім жыцьцё актуальнае — інтэлектуальнае ды сацыяльна-палітычнае. Мы паспрабавалі паказаць яго з розных бакоў, ды так, каб і самы неабазнаны чытач хутка ўвайшоў у кантэкст славацкай цяпершчыны. Менавіта таму адкрывае нумар рубрыка “Гісторыя”, у якой вы знойдзеце, прыкладам, артыкулы аб станаўленьні славацкае ідэнтычнасьці, славацкае мовы або аб культавым драўляным дойлідзтве. Як на мяне, дык вельмі вартыя ўвагі роздумы літаратурнага клясыка і дысыдэнта Дамініка Татаркі, каторыя ён агучыў у інтэрвію Антаніну Ліму яшчэ ў 2-й палове 60-х гадоў — самі пабачыце, што сытуацыі Славакіі тых часоў і Беларусі сучаснай перагукаюцца шмат у чым. (Сяргей Сматрычэнка, з прадмовы да нумару)
  • Віленская анталёгія. №5 (28) - 2003 ARCHE Пачатак
    ISBN: 1392-9682
    Год издания: 2003
    Издательство: Установа «Рэдакцыя часопіса «Архэ-Пачатак»
    Тэма нумару: Віленская анталёгія.

    Сярод яго аўтараў – Даніла Жукоўскі, Чэслаў Мілаш, Віталь Зайка, Андранік Антанян, Сакрат Яновіч, Алесь Аркуш, Мікола Нікалаеў, Аляксандар Фрыдман, Кшыштаф Чыжэўскі). У нумары публікуецца анталёгія беларускай паэзіі XX ст., прысвечаная Вільні, укладзеная Сяргеем Дубаўцом.
  • Габрэйскі нумар. №3 (8) — 2000 ARCHE Пачатак
    Год издания: 2000
    Язык: Белорусский