
Автор
Наум Гальперович — книжные серии
- 2 произведения
- 10 изданий на 3 языках
-
Маладосць №11 (2024) Наум Гальперович, Зинаида Дудюк, Тамара Аўсяннікава, Валеры Дубоўскі, Ксения Зарецкая, Алексей Вешторт
ISBN: 01312308 Год издания: 2024 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Проза лістападаўскага нумара прадстаўлена апавяданнямі Таццяны Цвірко, Алеся Вешторта, а таксама працягам рамана Зінаіды Дудзюк «Кошт волі». Сярод паэтаў нумара – Паліна Корнева, Яўген Хвалькоў, Васіль Барысюк, Навум Гальпяровіч. Упершыню ў «Маладосці» са сваімі паэтычнымі творамі выступяць Ірына Радзіхоўская, Дар’я Палішчук і Капа Падвіцкая.
У рубрыцы «Асоба» – «паэт болю, любові і святла» Яўгенія Янішчыц. Згадкамі пра яе дзеляцца Валеры Дубоўскі і Тамара Аўсяннікава.
Эксклюзіў нумара – літаратурныя знаходкі даследчыка Міколы Труса. У артыкуле «Прыяцельскае пачуццё…»: Аляксандра Рамановіч (Зотава) і Якуб Колас» – гісторыя чалавечых стасункаў, адлюстраваная ў асобных публікацыях, а таксама сабраная ў архіўных і музейных калекцыях. Змястоўныя лісты ды інскрыпты адкрываюць эпісталярную спадчыну, шэраг дарчых надпісаў у апошнім, найбольш поўным Зборы твораў Якуба Коласа.
У рубрыцы «Інтэрв’ю» – размова з YUKA, музыканткай, чые ролікі ў сацыяльных сетках набіраюць сотні тысяч праглядаў, а песні слухаюць больш за дзесяць тысяч людзей з усяго свету кожны месяц. Дзяўчына, якая ўсё робіць сама і прыцягвае ўвагу дзясяткаў тысяч людзей, распавяла, з чаго пачаўся яе шлях у музыку, як кар’еру ледзь не загубілі каверы і чаму пісаць пра сябе складаней за ўсё. -
Маладосць №7 (2024) (сборник) Наум Гальперович, Фёдор Гуринович, Ольга Русилко, Юлия Макаревич, Ксения Зарецкая
ISBN: 01312308 Год издания: 2024 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский -
Мастацкае слова ў паэзіі Нил Гилевич, Алесь Разанаў, Рыгор Бородулин, Николай Метлицкий, Наум Гальперович, Віктар Шніп, Алесь Пісьмянкоў, Евгения Янищиц, Генадзь Пашкоў
ISBN: 978-985-11-0981-0 Год издания: 2017 Издательство: Беларуская Энцыклапедыя ім. П. Броўкі Язык: Белорусский У кнігу ўвайшлі вершы сучасных беларускіх паэтаў, творчасць якіх імкнецца паспець за імклівым часам з яго смуткам і радасцю, гневам і суровасцю, трывогай і верай… Знаемства з творамі зборніка дапаможа адзінаццацікласнікам адчуць дыханне часу, яго рытм, мэтанакіраванасць у будучае…
У зборнік увайшлі вершы Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Яўгеніі Янішчыц, Алеся Разанава, Алеся Пісьмянкова, Міколы Мятліцкага, Віктара Шніпа, Генадзя Пашкова, Навума Гальпяровіча.