Автор
Зинаида Дудюк

Зінаіда Іосіфаўна Дудзюк

  • 31 книга
  • 1 подписчик
  • 32 читателя
4.1
30оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.1
30оценок
5 13
4 12
3 3
2 2
1 0
без
оценки
6

Зинаида Дудюк — книжные серии

  • Маладосць №11 (2024) Наум Гальперович
    ISBN: 01312308
    Год издания: 2024
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    Проза лістападаўскага нумара прадстаўлена апавяданнямі Таццяны Цвірко, Алеся Вешторта, а таксама працягам рамана Зінаіды Дудзюк «Кошт волі». Сярод паэтаў нумара – Паліна Корнева, Яўген Хвалькоў, Васіль Барысюк, Навум Гальпяровіч. Упершыню ў «Маладосці» са сваімі паэтычнымі творамі выступяць Ірына Радзіхоўская, Дар’я Палішчук і Капа Падвіцкая. У рубрыцы «Асоба» – «паэт болю, любові і святла» Яўгенія Янішчыц. Згадкамі пра яе дзеляцца Валеры Дубоўскі і Тамара Аўсяннікава. Эксклюзіў нумара – літаратурныя знаходкі даследчыка Міколы Труса. У артыкуле «Прыяцельскае пачуццё…»: Аляксандра Рамановіч (Зотава) і Якуб Колас» – гісторыя…

    Развернуть
  • Маладосць №10 (2024) (сборник) Джером К. Джером
    ISBN: 01312308
    Год издания: 2024
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    Сярод паэтаў кастрычніцкага нумара – Аляксандра Жалязнова, Кацярына Мізерыя, Іна Мароз, Лера Гілеўская і Віктар Ярац. Упершыню ў “Маладосці” ўласныя празаічныя творы прадставяць Ксенія Кузняцова і Ганна Гараніна. Таксама ў нумары – апавяданні Івана Мелава і Івана Пяшко, працяг рамана Зінаіды Дудзюк “Кошт волі” (пачатак у №№ 8, 9). Гістарычны прыгодніцкі раман апавядае пра барацьбу за незалежнасць прыбалтыйскіх славян Заходняй Еўропы супраць германскай экспансіі, пра пошукі ўласнага шляху, пра перамогі і паразы, пра здабыванне волі. Падзеі адбываюцца ў першай палове ХІ стагоддзя. Для напісання твора выкарыстаны сярэдневяковыя хронікі,…

    Развернуть
  • Маладосць №9 (2024) (сборник) Зинаида Дудюк
    ISBN: 01312308
    Год издания: 2024
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Адразу ў дваіх празаікаў вераснёўскага нумара адбыўся літаратурны дэбют: Цімафея Савянка і Аляксей Дзямідчыка. Цімафей цікавіцца пытаннямі экалогіі, дэфіцыту энерганосьбітаў, алічбоўкі чалавечага розуму, месцам рэлігіі ў сусвеце будучыні і спрабуе свае сілы ў жанры навуковай фантастыкі (апавяданні “Сямнаццаты”, “Картаграфія”). Аляксей, па адукацыі сцэнарыст, займаецца пастаноўкай спектакляў і напісаннем сцэнароў для ўласных тэатральных работ. Яго вострасюжэтнае апавяданне “Вусач” сваім празмерным дынамізмам вельмі нагадвае трылер.

    Проза нумара таксама прадстаўлена філасофскім апавяданнем Таццяны Марозавай “І на чым яна трымаецца” ды гісторыяй кахання Сашы Тэмлейна “Пагорак”.

    Паэты нумара – Марыля Буйна, Ірына Макарчук, Анжэла Ярмалінская і Віктар Шніп.

    Чытачы пазнаёмяцца з некаторымі творамі лаўрэатаў рэспубліканскага літаратурнага конкурсу студэнтаў і школьнікаў «БрамаМар імя У. А. Капцава».

    У рубрыцы “Асоба” – гутарка з Рагнедам Малахоўскім, паэтам, намеснікам старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, рэдактарам аддзела паэзіі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва».
  • Маладосць №7 (2023) (сборник) Эдгар Аллан По
    ISBN: 01312308
    Год издания: 2023
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Сёмы нумар «Маладосці» прадстаўляе шырокую геаграфію паэзіі і прозы як маладых аўтараў, уключаючы лаўрэатаў конкурсу «БрамаМар», так і аўтарытэтных сучаснікаў. Традыцыйная рубрыка «Пераклады» працягвае публікацыю твораў Эдгара Алана По. У рубрыцы «Асоба» чытача чакае шчырае інтэрв’ю з Таццянай Пташнікавай, у «Мастацтве» пра творчы лёс жывапісца Юзафа Аляшкевіча распавядае Вітаўт Чаропка, а Ксенія Зарэцкая прапануе тур у сталічны Маладзёжны тэатр на… балет! Рэцэнзіі на свежыя выданні ад Ангеліны Данцовай і Валерыя Максімовіча — у «Літаратурным свеце», а сакрэты майстэрства празаіка ад Алеся Бычкоўскага — у рубрыцы «Як я пішу».
  • Закон захавання кахання Зинаида Дудюк
    ISBN: 978-985-581-273-0
    Год издания: 2019
    Издательство: Чатыры чвэрці
    Язык: Белорусский

    Гераіні кнігі шукаюць шляхі да шчасця і кахання ў межах тых гістарычных умоў, калі ім давялося жыць. Кожная робіць гэта па-свойму, ды занадта пакручастыя, а часам нават трагічныя, выпадаюць ім лёсы. Ада (аповесць «Закон захавання кахання») паслухалася парады маці і звязала лёс з хлопцам, які аказаўся чужы ёй па духу. Яна вучыцца казаць «не» блізкім, разумеючы, што мае права на памылку і на выпраўленне яе. Дзяўчынка-падлетак Вера (аповесць «Ніка») толькі ўступае ў дарослае жыццё, спрабуе спасцігнуць саму сябе, не дазваляе сябрам уплываць на свае паводзіны, стараецца дзейнічаць суладна з уласным сумленнем. Нона (аповесць «Бедагоны») імкнецца…

    Развернуть
  • Праводзіны птушак Зінаіда Дудзюк
    Год издания: 1983
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
  • Леў Зінаіда Дудзюк
    ISBN: 978-985-6994-25-1
    Год издания: 2011
    Издательство: Літаратура і Мастацтва
    Язык: Белорусский
    Кніга апавядае пра плённае жыццё і дзейнасць выдатнага дзяржаўнага дзеяча, мудрага дыпламата, палітыка, прыхільніка прававой дзяржавы, мецэната, канцлера Вялікага Княства Літоўскага Льва Сапегу, велічная постаць якога сёння з'яўляецца яскравым прыкладам служэння народу, Радзіме, адстойвання яе суверэнітэту, назапашвання, памнажэння, захавання духоўных скарбаў.
  • Аднарог Зінаіда Дудзюк
    ISBN: 985-16-9015-5
    Год издания: 2010
    Издательство: Харвест
    Язык: Белорусский
    Фантастическая повесть, историко-приключенческий роман и рассказы.