
Рецензии на книги — Михась Стрельцов
По популярности
15 октября 2021 г. 17:39
2K
3.5
Гэты зборнік апавяданняў выйшаў 55 гадоў таму, і многім з вас ён вядомы па школьнай праграме. Сучасныя школьнікі вывучаюць асноўнае аднайменнае апавяданне з яго ў 11 класе. Магчыма, гэта акурат адзін з тых твораў, што ў труну беларускай літаратуры ва ўяўленні школьнікаў забіваюць цвік пад назвай "беларуская літаратура толькі пра вёску" :) Але пласты сэнсаў, якія закранаюцца ў гэтым творы, куды глыбей.
З першай старонкі твор здзіўляе сваёй незвычайнасцю. Разгортваеш кнігу - і цябе нібыта чакае чытанне эпісталярнага твора. Лісты герояў апавядання будуць чаргавацца з асноўнай падзейнай часткай, дзе аспірант Віктар вядзе дыялогі з дзядзькам Ігнатам. Той даўно пераехаў з вёскі ў горад, і ўсё яшчэ не можа з гэтым прымірыцца.
Дзякуючы сустрэчы з Ігнатам і народзіцца ў Віктара мноства разважанняў,…
9 декабря 2023 г. 21:20
1K
4 Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Максім Багдановіч за сваё кароткае жыццё пакінуў нам не толькі багатую спадчыну, але і шмат загадак. Разважаючы над імі, у 1967-1968 гадах Міхась Стральцоў, пісьменнік і літаратуразнавец, напісаў эсэ, якое так і назваў: "Загадка Багдановіча".
Гэта той выпадак, калі шырокая палітра эмоцый - не дзяжурны штамп, а канстатацыя факта. Твор пачынаецца наступным чынам: "Надзеі на папраўку амаль не было: ён гэта ведаў добра". І гэта толькі першы ўдар, бо ўжо праз некалькі старонак Стральцоў напіша, што за дзень да смерці Багдановіч папрасіў гаспадыню ялцінскага дома купіць свежых клубніц. А назаўтра яна зайшла ў пакой, убачыла амаль некранутыя ягады і апошні ліст паэта да бацькі ("Добры дзень, стары верабей. Маладому вераб'ю блага...") На гэтым месцы ёсць рызыка зараўці ўголас
Варта адзначыць, што…
3 января 2016 г. 01:10
2K
4 Адзін лапаць, адзін чунь
Як і абяцаў, распавяду яшчэ пра адзін твор Міхася Стральцова "Адзін лапаць, адзін чунь". У ім цікава пабудавана кампазіцыя, бо 1-ая, 2-ая, 3-яя, 4-ая, 6-ая, 7-ая часткі - пра маленства галоўнага героя Івана, 5-ая ўяўляе сабой малітву, а яшчэ ёсць ліст, але ўжо ад дарослага героя. Замест уступу - верш пра тое, што маленства вяртаецца да героя толькі ў снах са слязьмі, бо час у творы пасляваенны (бацька памёр, не тая ўжо вёска і інш.):
Баюся: Вышэзны і лёгкі Не прысяду там на парог, Як самалёт рэактыўны не сядзе На травяністым аэрадроме...
Цікавым з'яўляецца паказ падзей праз сон. У сне да Іванкі прыходзіць ён сам, але ўжо дарослы (можа, у гэтым раскрываецца вобраз бацькі?). Праўда, у частках пра маленства болей паказаны ўнутраны стан, чым дзеянне, другая частка больш падзейная за першую.…
21 декабря 2015 г. 01:16
1K
4 Сена на асфальце
Мая рэцэнзія будзе прысвечана пакуль што толькі аднаму апавяданню "Сена на асфальце". Твор пабудаваны як чаргаванне празаічных частак і эпісталярных, якія больш лірычныя. Міхась Стральцоў з'яўляецца прадстаўніком лірычнай прозы, таму не дзіўна, што і ў канцы жыцця звяртаецца больш да лірыкі, чымсьці да празаічных твораў. У цэнтры згаданага твора дзядзька Ігнат і Віктар, якому першы прапаноўвае пакасіць траву на плошчы ў горадзе, аднак другі "ведае, што без вёскі нельга, але і без горада нельга таксама".
Што я думаю? Дык гэта - каб тое і другое ў чалавечай душы прымірыць...
У творы дзед хацеў бы вярнуцца ў вёску і працаваць лясніком, бо любіць лес, пра што і піша ў лісце. Лісты Віктара, яго каханай Лены, дзеда - усе ад першай асобы. Лена ўспамінае пра тое, як любілі набыць квіткі на…