
Петр Глебка — об авторе
- Родился: 6 июля 1905 г. , в. Вялікая Уса
- Умер: 18 декабря 1969 г. , Мінск, Беларусь
Биография — Петр Глебка
Пятро Глебка нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння сямігодкі (1923), спрабаваў паступіць у БДУ, але няўдала, паступае ў Белпедтэхнікум (1924—1927), дзе ў той час выкладаў Я. Колас. У Белпедтэхнікуме П. Глебка пазнаёміўся з П. Трусам і М. Лужаніным, актыўна супрацоўнічаў з імі ў насценнай газеце. У 1925 П. Глебка ўступае ў шэрагі «Маладняка», у гэтым жа годзе ў газетах «Беларуская вёска», «Савецкая Беларусь», часопісах «Работніца і сялянка», «Беларускі піянер» з'явіліся першыя вершы П. Глебкі. Пачынаў П. Глебка як тыповы маладняковец — з «маладняцкім задорам», са «стальной» верай у «залатое ранне» краіны. З пераходам П. Глебкі ў 1926 у літаратурна-мастацкае аб'яднанне «Узвышша»…
мяняецца яго творчая манера. Яна становіцца больш стрыманай, рэфлексійна-разважлівай, псіхалагічна-паглыбленай.
У 1927 П. Глебка пераводзіцца на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне БДУ, дзе атмасфера ў цэлым спрыяла інтэлектуальнаму росту і мастацкай творчасці.
Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1930 годзе П. Глебка працаваў загадчыкам літаддзела ў газеце «Калгаснік Беларусі», у часопісе «Полымя рэвалюцыі». У 1934—1936 — кансультантам па паэзіі ў СП БССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны — у рэдакцыях франтавых газет «За Савецкую Беларусь», «За свабодную Беларусь». Пад псеўданімам Язэп Касіла друкаваў сатырычныя творы ў газеце-плакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну» і ў «Партызанскай дубінцы». У 1943—1945 — рэдактар выдавецтва ЦК КП(б)Б «Савецкая Беларусь», галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР у Маскве.
З 1945 года працаваў у Інстытуце літаратуры, мовы і мастацтва Акадэміі навук Беларускай ССР, узначальваў групу па складанні «Руска-беларускага слоўніка» (1953). У 1952—1956 гадах кіраваў сектарам лексікаграфіі, з 1957 года — дырэктар Інстытута мовазнаўства. У 1957—1969 гадах Глебка узначальваў інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларускай ССР. У 1966—1969 гадах — акадэмік-сакратар Аддзялення грамадскіх навук Акадэміі навук Беларускай ССР.
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР у 1955—1967 гадах. Удзельнічаў у рабоце сесій Генеральнай Асамблеі ААН (1955, 1956, 1957, 1964).
Меў багаты хатні кнігазбор, экслібрысы для якога стварылі такія знаныя мастакі, як Яўген Красоўскі, Мікола Купава, Мікалай Тарасікаў, Анатоль Тычына і Яўген Ціхановіч.
Творчасць.
Друкаваўся з 1925 года. Першы зборнік П. Глебкі — «Шыпшына» (1927) — красамоўны ўзор лірычнай паэзіі, сведчанне яго самабытнага таленту. Лірыка паэта набывае сімволіка-алегарычныя абрысы, становіцца выразна медытатыўнай. Лірычны герой усё часцей самавыяўляецца праз мінорныя таны, праз вірлівы каскад супярэчлівых думак і перажыванняў. Тэма кахання стала адным з важных сродкаў самавыяўлення П. Глебкі. Вобраз каханай лейтматывам праходзіць праз цыкл вершаў «Краса маладосці» (1927). Створаны паэтам эскіз прыроды ў яго прыродаапісальных цыклах таксама спрыяе раскрыццю стану лірычнага героя («Дрыжаць у шэрані», «Клён завяў», «Гнуцца вербы», «Спаткаем вясну», «Месяц нурцуе» і інш.). У пазнейшых зборніках паэзіі — «Урачыстыя дні» (1930), «Хада падзей» (1932), «Чатыры вятры» (1935), «Мужнасць» (1938) — яскрава адбілася атмасфера літаратурнага жыцця 30-х гадоў з яе натхнёным услаўленнем гераічнай сучаснасці і апафеозам рэвалюцыі.
Рэчаіснасць бачылася маладому Глебку ў рамантычным святле, а будучыня Беларусі — мройліва і светла. Беларускія інтэнцыі паэта часам набываюць ясенінскія інтанацыі, пра што П. Глебка сам прызнаецца пазней у аўтабіяграфіі.
Сярод лепшых вершаваных твораў ваеннага часу варта назваць «Партызаны», «Смерць салдата», «Родны хлеб», «Пасылка», «Гай», «Жывое слова», «Пра кнігі», «Беларусі», «Пералом», «Зварот» і інш. У цэлым жа лірыка ваеннага перыяду адметная ў маштабе ўсёй беларускай савецкай літаратуры 1941—1945, і, мабыць, не будзе памылкай лічыць яе вяршыняй літаратурна-мастацкай працы паэта.
Творы паэта перакладзены на многія мовы народаў СССР і іншыя.
Книги
Смотреть 9Библиография
Зборнікі паэзіі
«Шыпшына» (1927)
«Урачыстыя дні» (1930)
«Хада падзей» (1932)
«Чатыры вятры» (1935)
«Мужнасць» (1938)
«Пад небам бацькаўшчыны» (1947)
«Нашай славы зара» (1947)
«Размова аб шчасці» (1948)
«Вершы» (1975)
«На спатканні дарог» (1990)
«Выбраныя творы» (1952)
«Збор твораў» ў 2 тамах (1958)
«Збор твораў» у 3 тамах (1969—1971)
«Збор твораў» у 4 тамах (1984—1986)
Паэмы
«Арка над акіянам» (1932)
«Арлянка» (1932)
«У тыя дні» (1957)
Дзіцячая паэзія[правіць|правіць зыходнік]
«Пад сцягам перамог» (1952)
«Прывітанне Радзіме» (1961)
«Вобразы роднай краіны» (1964)
«Наш сцяг» (1972)
«Наш лес» (1973)
«Шчаслівы май» (1985)
Драматургічныя творы
драматычная паэма «Над Бярозай-ракой» (1940,…
Интересные факты
Пазнаёміўся з Купалам вясной 1926 года на кватэры паэта. На працягу многіх гадоў быў у цесным сяброўстве з Купалам і адчуваў яго падтрымку і дапамогу як паэт. Стаў адным з вучняў і паслядоўнікаў Купалы. Разам з Купалам рэдагаваў творы Т. Шаўчэнкі. У некаторых творах Глебкі адчуваецца ўплыў паэмы Купалы «Безназоўнае». Услед за Янкам Купалам развіваў у беларускай літаратуры жанр драматычнай паэмы. Прысвяціў Купалу свае вершы «Песня» і «Жывое слова». Аўтар шматлікіх артыкулаў, прысвечаных Купалу, і ўспамінаў пра паэта: «Аб мове Янкі Купалы» («ЛіМ», 10 жніўня 1948 года), «Неапублікаваныя купалаўскія радкі» («ЛіМ», 30 чэрвеня 1951 года), «Шлях да сэрца народа» («Огонёк», 1952, № 28), «Вялікі…
Титулы, награды и премии
Ордэн Леніна (1965),
2 ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949, 1955),
Ордэн «Знак Пашаны» (1939),
Ордэн Чырвонай Зоркі (1943),
медалі.