Автор
Евгения Янищиц

Яўгенія Янішчыц

  • 20 книг
  • 3 подписчика
  • 20 читателей
4.4
19оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.4
19оценок
5 10
4 8
3 1
2 0
1 0
без
оценки
4

Евгения Янищиц - циклы книг | Бумажные издания

  • Пачынаецца ўсё з любві... Яўгенія Янішчыц
    ISBN: 978-985-02-0986-3
    Год издания: 2008
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, Яўгенія Янішчыц сваімі арыгінальнымі, рамантычна-ўзвышанымі і ў той жа час задушэўна-інтымнымі вершамі даўно вядома шырокаму колу чытачоў. Тонка адчуваючы сваю кроўную сувязь з роднай зямлёй, паэтэса ўражвае глыбінёй асэнсавання складаных праблем сучаснасці, прагай сцвярджэння высакародных адносінаў паміж людзьмі.
    У кнігу ўвайшло лепшае з напісанага паэтэсай.
  • Выбранае Яўгенія Янішчыц
    ISBN: 978-985-02-1074-6
    Год издания: 2009
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі Яўгенія Янішчыц сваімі арыгінальнымі, рамантычна-ўзвышанымі і ў той жа час задушэўна-інтымнымі вершамі даўно вядома шырокаму колу чытачоў. Тонка адчуваючы сваю кроўную сувязь з роднай зямлёй, паэтэса ўражвае глыбінёй асэнсавання складаных праблем сучаснасці, прагай сцвярджэння высакародных адносін паміж людзьмі.
    У кнігу ўвайшло лепшае з напісанага паэтэсай.
  • Творы, жыццяпіс, каментарыі. Том 1 Яўгенія Янішчыц
    ISBN: 978-985-08-2033-4, 978-985-08-2032-7
    Год издания: 2016
    Издательство: Беларуская навука
    Язык: Белорусский
    Змест 1-га тома чатырохтомнага выдання складаюць вершы Я. Янішчыц, прыжыццёва апублікаваныя ў шасці паэтычных зборніках паэтэсы і кнізе выбранай паэзіі. Упершыню вершы прадстаўлены разам з літаратуразнаўчымі і навуковымі каментарыямі да іх. Таксама ў томе чытач знойдзе ўступны біяграфічны артыкул, хроніку жыцця і творчасці, радаводы па лініі маці і бацькі, матэрыялы пра паэтэсу, пададзеныя ў храналагічным парадку, успаміны родных, суседзяў, аднакласнікаў, настаўнікаў.
  • Творы, жыццяпіс, каментарыі. Том 2 Яўгенія Янішчыц
    ISBN: 978-985-08-2219-2, 978-985-08-2032-7
    Год издания: 2017
    Издательство: Беларуская навука
    Язык: Белорусский
    Змест 2-га тома чатырохтомнага выдання складаюць вершы са зборніка «Каліна зімы» і 6 паэм (адна з іх – «Завеі снежаньскай пялёсткі» – упершыню прадстаўлена ў кніжным выданні) разам з літаратуразнаўчымі, навукова-папулярнымі і навуковымі каментарыямі; 21 празаічны твор (сярод якіх 5 публікуюцца ўпершыню) разам з навуковымі каментарыямі. Уведзены ўступны артыкул з апісаннем гісторыі збору матэрыялаў для выдання, у дадатках змешчаны бібліяграфічны паказальнік прац пра Я. Янішчыц (налічвае больш за 400 крыніц); прысвечаныя паэтэсе вершы (136 вершаў 95 аўтараў), паэма, зномы, п’еса, аповесць; успаміны аднакурснікаў, калег па працы, пісьменнікаў (34 аўтары).
  • Непрыручаная птушка Яўгенія Янішчыц
    ISBN: 978-985-02-2249-7
    Год издания: 2024
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Творчасць Яўгеніі Янішчыц (1948—1988) — адна з самых яркіх старонак беларускай паэзіі другой паловы ХХ стагоддзя. Яе высока цаніла крытыка, ёй захапляліся звычайныя чытачы. І сёння, калі беларускае прыгожае пісьменства актыўна шукае новыя шляхі самасцвярджэння, у тым ліку праз наватарства і эксперымент, лірыка Яўгеніі Янішчыц, далёкая ад модных паэтычных павеваў, па-ранейшаму застаецца вяршыннай з’явай нашай літаратуры, кранаючы сэрцы як сталых прыхільнікаў сапраўднай паэзіі, так і моладзі.
  • Творы, жыццяпіс, каментарыі. Том 3 Яўгенія Янішчыц
    ISBN: 978-985-08-2436-3
    Год издания: 2019
    Издательство: Беларуская навука
    Язык: Белорусский
    Змест 3-га тома складаюць вершы і песні Я. Янішчыц, напісаныя ў перыяд з 1963 па 1988 г., якія не ўключаліся ў прыжыццёвыя паэтычныя зборнікі паэтэсы; уступны артыкул; навуковыя каментарыі да вершаў; дадаткі з успамінамі 46 пісьменнікаў, журналістаў, знаёмых, маці пра Я. Янішчыц, 7 з якіх публікуюцца ўпершыню, і зместы неапублікаваных зборнікаў паэтэсы. Унікальнасць дадзенага тома ў тым, што сярод 780 прадстаўленых твораў, якія друкаваліся ў калектыўных зборніках, «Выбраным» (2000), перыядычных выданнях, а таксама якія захоўваюцца ў Літаратурным музеі Яўгеніі Янішчыц, БДАМЛМ, сямейным архіве паэтэсы, а таксама 69 чарнавых накідаў, каля 360 вершаў чытач убачыць упершыню.
  • Кахання сад і ластаўка вясны Яўгенія Янішчыц
    ISBN: 978-985-02-1826-1
    Год издания: 2018
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Яўгеніі Янішчыц (1948—1988), якой у гэтым годзе было б 70 гадоў, увайшло 100 лепшых вершаў з яе багатай літаратурнай спадчыны.

  • Дзень вечаровы Яўгенія Янішчыц
    Год издания: 1974
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
  • Снежныя грамніцы Яўгенія Янішчыц
    Год издания: 1970
    Издательство: Беларусь
    Язык: Белорусский

    Яўгенія Янішчыц нарадзілася 20 лістапада 1948 года ў вёсцы Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыўшы сярэднюю школу ў вёсцы Парэчча, паступіла ў Беларускі дзяржаўны універсітэт імя Леніна. Зараз з'яўляецца студэнткай 5-га курса філалагічнага факультэта. Вершы Я. Янішчыц друкаваліся ў часопісах "Маладосць" і "Беларусь", у выданнях беларускага "Дня паэзіі", у калектыўным паэтычным зборніку БДУ і Гамбургскага педаганічнага інстытута, у перакладах на ўкраінскую мову, а таксама ў анталогіі маладой беларускай паэзіі на Украіне, у часопісах "Молодая гвардия" і "Дружба народов", у "Литературнай газете" і газеце "Правда". Я. Янішчыц -…

    Развернуть
  • Мастацкае слова ў паэзіі Нил Гилевич
    ISBN: 978-985-11-0981-0
    Год издания: 2017
    Издательство: Беларуская Энцыклапедыя ім. П. Броўкі
    Язык: Белорусский
    У кнігу ўвайшлі вершы сучасных беларускіх паэтаў, творчасць якіх імкнецца паспець за імклівым часам з яго смуткам і радасцю, гневам і суровасцю, трывогай і верай… Знаемства з творамі зборніка дапаможа адзінаццацікласнікам адчуць дыханне часу, яго рытм, мэтанакіраванасць у будучае…
    У зборнік увайшлі вершы Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Яўгеніі Янішчыц, Алеся Разанава, Алеся Пісьмянкова, Міколы Мятліцкага, Віктара Шніпа, Генадзя Пашкова, Навума Гальпяровіча.
  • Балада камянёў. Паэтычныя творы для дадатковага чытання ў 9 класе Мікола Маляўка
    ISBN: 978-985-01-1286-6
    Год издания: 2019
    Издательство: Беларусь
    Язык: Белорусский
    У зборніку змешчаны раней апублікаваныя творы беларускіх паэтаў Я.Янішчыц, В.Шніпа, М.Шабовіча, М.Маляўкі, многія з якіх добра вядомыя чытачам, што сочаць за сучаснай беларускай паэзіяй.
    Рэкамендуецца навучэнцам агульнаадукацыйных устаноў і ўсім тым, хто цікавіцца літаратурай.