
Рецензии на книги — Константин Цвирко
По популярности
19 сентября 2019 г. 11:17
489
4
Кніга гэтая адметная ўжо тым, што яе афармляў славуты кніжны графік Мікола Селяшчук. Не сказаць, што гэта нейкая знакавая яго праца, але мастацкі почырк майстра ўсё адно добра пазнаецца.
Сама назва зборніка падказвае, які асноўны матыў вершаў, сабраных у ім, - "Сцежка дадому". Матыў гэты практычна з'яўляецца мэйнстрымам усёй беларускай паэзіі 60-80 гадоў. Але калі большасць паэтаў таго часу ў вершах згадвалі перадусім свае дзіцячыя і юначыя ўражанні ад родных мясцін, а паэты, у большасці сваёй тады нараджаліся ў вёсках, то кніга Кастуся Цвіркі, гэта хутчэй расповед дарослага былога вяскоўца, якія даўно жыве ў горадзе, пра адведзены роднай хаты.
Вось ён прыязджае ў адпачынак да маці, дапамае ёй па гаспадарцы, нават адпрацоўвае за яе ў калгасе працадні, раніцай прачынаецца на сене ў…