
Антон Рудак — об авторе
- Родился: 9 августа 1989 г. , Минск
Книги
Смотреть 2Рецензии
Смотреть 225 февраля 2016 г. 19:36
327
4
Рудака ўпершыню пазнала ўжывую, калі ён на якойсьці імпрэзы чытаў вершы з гэтай кнігі. Чытае Антон бліскуча, і ўжо тады вершы мне спадабаліся. Прачытаць гэтую кнігу, безумоўна, варта, бо пасля разумееш, што нейкая будучыня ў сучбелліта ёсць :) Вершы, з маёй кропкі погляду, дужа пяшчотныя, рамантычныя, вытанчаныя. А галоўнае - пра Мінск. Падчас чытання ўвесь час спыняешся, каб успомніць тыя мясціны і рэчы ў горадзе, пра якія піша аўтар. І потым знаходіш у іх тую ж рамантыку, што атрымалася ўбачыць у Антона. Дужа годна!
3 сентября 2024 г. 11:08
123
5 «Калі наша краіна, наш народ будзе слухаць чужыя намаўленьні, то ў фінале ад усіх нас застануцца адно толькі раскіданыя па мэтафарычнай пушчы Эўропы косьці, і ніхто ўжо не пазнае, чые яны й якому народу належалі.»
(Не)расстраляныя – кніга з гісторыямі жыцьця васямнаццаці пісьменьнікаў, іхнімі абранымі творамі ды ілюстрацыямі, частка з якіх друкуецца ўпершыню.
У кнізе расказваюцца гісторыі маладых і амбітных людзей, якія жылі напоўніцу: кахалі й верылі, расчароўваліся й памыліляліся. Менавіта яны фарміравалі культурнае аблічча новай краіны, але лёс усіх герояў кнігі абарваўся трагічна, як і джыцьцё значнай часткі ўсёй беларускай інтэлігенцыі таго часу.
Аўтары хацелі ўшанаваць творцаў ня толькі за тое, што із забілі, але й за тое, што яны зрабілі: прыняць іх у нашым часе, асэнсаваць тое, што яны пасьпелі стварыць, распавесьці пра іх саміх і працягнуць іх гісторыю далей.
Кніга настолькі ж цяжкая, як і колькасьць зьнішчаных літаратараў. Учынак, які не даруеш, нават, калі доўга й моцна выбачацца. Вага…