
Каятан Марашэўскі — об авторе
Биография — Каятан Марашэўскі
Каятан Марашэўскі — беларускі драматург канца XVIII ст.
Прафесар рыторыкі і паэтыкі Забельскага дамініканскага калегіума (в. Валынцы, Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобл.), дзе разам з М. Цяцерскім і Ю. Юрэвічам стварыў Забельскі школьны тэатр.
Аўтар «Камедыі» і трагедыі «Свабода ў няволі» (паст. ў 1787 у мясцовым школьным тэатры). Дзейнасць драматурга прыпадала на самы канец XVIII ст., у якім Беларусь перажыла сапраўдны тэатральны бум. К. Марашэўскі не мог не ведаць і пра агромністую папулярнасць выступленняў вандроўных артыстаў-скамарохаў. Не апошнюю ролю ў станаўленні драматурга адыграла і асяроддзе, у якім яму давялося працаваць. Калектыў выкладчыкаў Забельскага калегіума быў…
нешматлікім. У 1802 годзе ў калегіуме працавала, напрыклад, толькі шэсць выкладчыкаў і было восемдзесят навучэнцаў.
У Забельскім рукапісным зборніку захаваліся толькі два драматургічныя творы К. Марашэўскага. У «Камедыі» паказана цяжкае жыццё прыгоннага селяніна Дзёмкі, выказваецца асветніцкая думка, што шчасце залежыць не ад лёсу, а ад чалавечых учынкаў. Твор напісаны ў адпаведнасці з эстэтыкай класіцызму, аднак адчуваецца ўплыў барочных інтэрмедый, якія ўпершыню ў беларускай літаратуры сінтэзуюцца ў камедыю. К. Марашэўскі пранікліва ўгадваў, што будзе ў беларускім краі вызначаць нацыянальныя інтэнцыі, хто і зараз з'яўляецца сапраўдным гаспадаром зямлі. Як там не рахуй, але без працы селяніна існаванне на белым свеце многіх сацыяльных станаў уяўляецца больш чым праблематычным. Ідэі асветніцтва выявіліся ў трагедыі «Свабода ў няволі», дзе галоўны герой — рымскі палкаводзец Велізарый — вышэй асабістых інтарэсаў ставіць інтарэсы радзімы.
Каятан Марашэўскі не пакінуў пра сябе аўтабіяграфічных запісаў. З-за цэлібатных абмежаванняў не пакінуў ён пасля сябе і біялагічных нашчадкаў. Але яго асоба яскрава адлюстравалася ў творчасці.
«Камедыя» ўпершыню апублікавана У. Ператцам у 1911. Творы К. Марашэўскага захаваліся ў рукаіпісным зборніку, які зберагаецца ў бібліятэцы Літоўскай АН. Сюжэт «Камедыі» выкарыстоўвалі драматургі Беларусі (п'еса Ф. Аляхновіча «Птушка шчасця», 1920).
(з вікіпедыі)