
Автор
Васіль Якавенка — новинки
- 4 произведения
- 9 изданий на 2 языках
-
Прывіды Шанхая над Свіслаччу Васіль Якавенка
ISBN: 978-985-6010-22-5 Год издания: 2011 Издательство: БелСаЭС «Чарнобыль» Язык: Белорусский Кніга мастацкай публіцыстыкі «Прывіды Шанхая над Свіслаччу» — гэта прылюдны — у спрэчках, дыскусіях — пісьменніцкі роздум пра тое, адкуль наша гаспадарства і без чаго беларусу сёння няма як жыць. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў. -
Пакутны век. Трылогія Васіль Якавенка
ISBN: 978-985-6010-30-2 Год издания: 2009 Издательство: ЭК Язык: Белорусский З трылогіі «Пакутны век», а гэта кнігі «Кабала», «Надлом» і «Гульня на згубу», паўстаюць каларытныя і яркія вобразы ліцвінаў-беларусаў. Твор прысвечаны драме і трагедыі станаўлення народа як нацыі і перакідвае мост з нашых дзён у далёкую мінуўшчыну. У ім мастацкае і глыбокае сацыяльна-філасафічнае асэнсаванне рэчаіснасці, батальныя і побытавыя сцэны, шмат гістарычных персанажаў. Чырвонай ніткай праходзіць драма сям’і Пятра Рамановіча (Пісарчука), простага і дасціпнага беларуса.
Па ахопе падзей, якія адбываліся ў краіне і свеце, трылогія «Пакутны век» – твор эпахальны і ўтрымлівае вялікі пазнавальны матэрыял. Кніга здольна выклікаць моцныя суперажыванні, задавальненне і радасць у душы чытача.
Выданне разлічана на шырокае кола чытачоў.
Выданне другое, дапоўненае і пашыранае.
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку -
Нячывелле Васіль Якавенка
ISBN: 978-985-6010-27-2 Год издания: 2007 Издательство: Медисонт Язык: Белорусский Новая кніга пісьменніка Васіля Якавенкі — гэта па-грамадзянску шчыры, і патрыятычна-ўзвышаны водгук на падзеі свайго часу. Зборнік складаецца з двух раздзелаў. У першым, асноўным, раздзеле — апавяданні, нарысы, інтэрв’ю, публіцыстычныя артыкулы з канца 80-х гадоў мінулага стагоддзя да апошняга часу. Некаторыя з іх былі напісаны ў разліку на рускамоўную прэсу і ўключаны ў зборнік на рускай мове. У другім раздзеле — хроніка пераломнага або перабудовачна-адраджэнцкага часу, які яшчэ не закончыўся; пададзена яна ў выглядзе палымяных лістоў, зваротаў, пратаколаў БНФ, публіцыстычна-мастацкіх твораў, напісаных як аўтарам, так і да аўтара. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў. -
Пакутны век Васіль Якавенка
ISBN: 985-6010-25-X Год издания: 2006 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский Трылогія "Пакутны век" пашырае і працягвае тэму гістарычнага рамана "Надлом". Твор прысвечаны драме і трагедыі станаўлення тутэйшых як нацыі і перакідвае мост з нашых дзён у далёкую мінуўшчыну. Шырокі спектр гістарычных персанажаў - ад Р. Скірмунта, В. Захаркі да Б. Кіта. У эпізодах: Л. Геніюш, Н. Арсеннева, І. Сталін, А. Гітлер, В. Кубэ, К. Мазураў, Н. Хрушчоў і іншыя знаёмыя сучасніку постаці. Твор працяты чырвонай ніткай сялянскага роду Пятра Рамановіча (Пісарчука), простага і дасціпнага, багатага душой чалавека. Трылогія прыцягне ўвагу чытачоў праўдзівасцю і глыбінёй асэнсавання эпахальных падзей, навізной зместу. Ёй уласцівы нацыянальны каларыт, з якога паўстаюць яркія і выразныя характары. -
Надлом Васіль Якавенка
ISBN: 985-6576-05-9 Год издания: 2003 Издательство: Беллітфонд Язык: Белорусский Раман «Надлом» — твор псіхалагічны, жывы, увабраў у сябе шмат падзей і багата чаго закранае. Ён прысвечаны драме і трагедыі беларускага нацыянальнага адраджэння, неаднаразовыя спробы якога былі ў XX стагоддзі. Сярод персанажаў твора шмат рэальных гістарычных асоб, якім собіла аказацца ў віры эпахальных падзей.
У цэнтры ўвагі аўтара радзіна Пятра Пісарчука, жыхара заходнебеларускага мястэчка Моталь. Менавіта праз яго сям'ю, яго сыноў і ўнучку Марыю раскрываецца пакручасты лёс пакаленняў.
Праўдзівасць, навізна і выразнасць мастацкага палатна прымушаюць думаць, што аўтар самахоць ідзе па цаліку і ўздымае скібы, якіх ніхто з яго папярэднікаў, бадай, яшчэ не кранаў. -
Крушэнне на ростані Васіль Якавенка
ISBN: 985-6638-70-4 Год издания: 2002 Издательство: Беларускі кнігазбор Язык: Белорусский У кнігу сацыяльна актыўнага пісьменніка Васіля Якавенкі ўключаны выбраныя публіцыстычныя творы, напісаныя ім у гады пасля чарнобыльскай катастрофы. Яны прысвечаны як гэтай найвялікшай у свеце трагедыі, так і шматлікім пытанням экалогіі, маралі, этыкі, нацыянальнай культуры і духу беларускай супольнасці падчас крушэння ранейшых сваіх спадзяванняў і пераходу ў новыя варункі жыцця. Кніга выдадзена па заказу грамадскай арганізацыі Беларускі сацыяльна-экалагічны саюз "Чарнобыль". -
Чорная ружа Васіль Якавенка
ISBN: 985-6010-05-5 Год издания: 1996 Издательство: БелСаЭС Чарнобыль Язык: Белорусский Гэтыя казкі разлічаны на дзяцей і дарослых. Яны напісаны аўтарам на пачатку 80-х гадоў. "Чорная ружа" была змешчана ў часопісе "Маладосць", а дзве астатнія казкі раней не друкаваліся па палітычных або цэнзурных матывах: палохаў падтэкст твораў. Цяпер, бадай, няма той боязі дый героі казак змяніліся. І ўсё ж казкі — гэта форма адлюстравання навакольнага свету, які мы маем. -
Вясковыя дыспуты Васіль Якавенка
Год издания: 1987 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский -
Пробны камень Васіль Якавенка
Год издания: 1974 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский