Автор
Анатоль Зэкаў

Анатоль Зэкаў

  • 11 книг
  • 1 подписчик
  • 10 читателей
4.8
8оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.8
8оценок
5 6
4 2
3 0
2 0
1 0
без
оценки
3

Анатоль Зэкаў — об авторе

  • Родился: 20 января 1955 г. , вёска Патапаўка, Гомельская вобласць
Я — Анатоль Зэкаў или представляю его интересы

Биография — Анатоль Зэкаў

Анатоль Мікалаевіч Зэкаў (нар. 20 студзеня 1955; вёска Патапаўка, Гомельская вобласць) — беларускі паэт, празаік.

У 1977 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыі гомельскай раённай газеты "Маяк", потым — у Гомельскім райкаме камсамола загадчыкам арганізацыйнага аддзела, другім сакратаром.

З 1985 года — у рэдакцыі маладзёжнай газеты "Чырвоная змена". Затым узначальваў мінскую гарадскую газету "Добры вечар" (1990—1996) і штотыднёвік "Сталіца", працаваў у газеце "Книга и мы"(1996-1997), быў галоўным рэдактарам "Беларускай лясной газеты" (1997-2002), намеснікам часопіса "Вожык"(2002—2005), рэдактарам аддзела прозы ― членам рэдкалегіі…

часопіса "Полымя" (2006—2009). Цяпер — у рэдакцыі часопіса "Вясёлка".

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1994 года.

Першы верш апублікаваў у газеце "Піянер Беларусі" ў 1969 годзе. Выдаў кнігі паэзіі "Боль сумлення" (1989), "Аварыя сумлення" (1996), "Зона кахання" (2003), "Лісты да цябе" (2005), "Чарнобыльскі вецер" (2006), "Промнік позірку твайго" (2008), прозы "Вясельнае падарожжа ў Стамбул" (2000), "Генеральскі нумар" (2011), сатыры і гумару "Дуэль" (1994), "Дуэль-2" (1995), "Па самую плешку"(2003), "Кругі ў галаве" (2007), "Каханне на снезе" (2011), для дзяцей "Чатыры зярняткі" (2000), "На арэхавым кані" (2003), "Мянтуз сярод мядуз" (2007), "Зязюля Гулюля" (2011). Напісаў таксама кнігу ўспамінаў пра Алеся Пісьмянкова"Алесь" (2007).

Вершы Анатоля Зэкава перакладаліся на рускую, таджыкскую і чувашскую мовы. На асобныя з іх напісаны песні.

Книги

Смотреть 11

Премии

Лауреат

2008 г.Золотой Купидон (Сатира и юмор)

Номинант

2020 г.Премия Тётки (Лучшая книга для детей и подростков, Варыла вячэру варона)
2020 г.Премия Тётки (Лучшая книга для детей и подростков, Праўда і лухта пра вусатага ката)

Рецензии

Смотреть 1
xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

5 сентября 2017 г. 11:51

957

5

Кніга з неверагоднымі ілюстрацыямі Стасі Сакалоўскай. Гэта невялічкі зборнік вершаў Анатоля Зэкава для дзетак. Яе можна чытаць вашым маленькім, якія яшчэ не ўмеюць чытаць самі, а таксама даваць больш сур'ёзным чытачам, якія толькі вучацца чытаць.

Такое пяшчотнае афармленне спалучаецца з вельмі цёплымі вершамі, якія не пакінуць раўнадушнымі нават дарослых. У іх ёсць і рыфма, і рытм, а кароткія радкі і невялікі памер вершаў будуць спрыяць лепшаму запамінанню. Можна будзе вывучыць і дэкламаваць разам з дзеткамі.

Кніга выдатна падыходзіць не толькі для бацькоў, але і для выхавацелек у дзіцячым садку, для старэйшых братоў і сясцёр. Для ўсіх, у каго ёсць Маленькі Чалавек, з якім хочацца падзяліцца цеплынёй гэтай кнігі.

Читать полностью

Цитаты

Смотреть 1
ANN_MINSK

15 июня 2015 г., 11:53

Кураторы

1

Поделитесь