
Новинки Алеся Пашкевіча
- 7 изданий на 2 языках
-
Рух Алесь Пашкевіч
ISBN: 978-985-7119-64-6 Год издания: 2015 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский Гэтая кніга — пра вынаходнікаў і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш — пра тых, хто шчыра любіць сваю радзіму.
Гэта, па сведчанні крытыкаў, “сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, які зацягвае і не адпускае да самага фіналу... Твор напісаны яснай літаратурнай мовай, рухавым незамыленым стылем. Агулам ліха распрацаваны індустрыяльны сюжэт з некалькімі паралельнымі лініямі, якія сыходзяцца (і без кахання тут, зразумела, не абышлося). А што ўласна да беларусаў, то чытача прыцягвае скразная нацыянальная жылка, якая ўважна адмечана адным з герояў, што ўвасабляе наш народ і яго ментальнасць у яе лепшых праявах сярод народаў свету”. -
Карусь Каганец. Кроў з крыві беларуса... Алесь Пашкевіч
ISBN: 978-985-20-1982-5 Год издания: 2013 Издательство: Харвест Язык: Белорусский Казімір Рафаіл Кастравіцкі (Карусь Каганец) (1868–1918) — славуты беларускі драматург, паэт, празаік, грамадскі дзеяч, перакладчык, мастак, скульптар, карыкатурыст, фалькларыст, этнограф, мовазнаўца, актор, педагог, аўтар першага беларускага “Буквара”, стрыечны дзядзька сусветнавядомага паэта Гіёма Апалінэра. Яго постаць — самабытная і цікавая з’ява ў культурным і грамадскім жыцці Беларусі канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў.
-
Сімъ побѣдиши Алесь Пашкевіч
ISBN: 978-985-7057-16-0 Год издания: 2012 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский Раман “Сімъ побѣдиши” — пра ўладу тыранаў і ўладу слова. Расповед вядзецца ў двух часавых зрэзах: XVI стагоддзі і ў нашым часе. У цэнтры тэксту — тры галоўныя пары персанажаў-двайнікоў: цар Іван Жахлівы (Грозны) — і сучасны дыктатар Іван Мароз; мітрапаліт, які ўзвёў цара на трон, — і прафесар-гісторык, які дапамог свайму былому студэнту выйграць прэзідэнцкія выбары; першадрукар Іван Федаровіч (Фёдараў) — і тэлежурналіст Іван Федарэнкін. А яшчэ — Кацярына Ягелонка, пляменніца караля Жыгімонта, якая не скарылася маскоўскаму цару і стала каралевай Швецыі, — і студэнтка Кацярына… “Усё знікае, але нічога не змяняецца” — асноўны лейтматыў рамана.…
-
Круг Алесь Пашкевіч
ISBN: 985-6576-71-7 Год издания: 2005 Издательство: Беллітфонд Язык: Белорусский "Круг" - мастацка-дакументальны аповед пра зямныя і творчыя шляхі паэта Уладзімера Дубоўкі (1900-1976) і лёс ягонага пакаленьня. Фрагменты гэтай кнігі гучалі на радыё "Свабода" (2002 г.), у скарочаным варыянце яна друкавалася ў газеце "Народная воля" (2004 г.), цалкам была апублікавана ў часопісе "Дзеяслоў" (2004 г.) -
Зваротныя дарогі Алесь Пашкевіч
ISBN: 83-85918-31-0 Год издания: 2001 Издательство: Беласток : Беларускае літаратурнае аб'яднанне Язык: Белорусский -
Пляц волі Алесь Пашкевіч
ISBN: 985-6576-22-9 Год издания: 2001 Издательство: Беллітфонд Язык: Белорусский Раман-дакумент Алеся Пашкевіча «Пляц Волі» створаны на аснове новых матэрыялаў, аб'ектыўнага бачання знакавых гістарычных падзей на Беларусі першай паловы XX стагоддзя. У творы па-мастацку даследаваны беларускі грамадска-літаратурны і палітычны рух 20-х гадоў, жыццяпісы многіх дзеячоў нацыянальнага адраджэння, асветлены невядомыя і малавядомыя старонкі беларускага ўздыму (у прыватнасці Слуцкі збройны чын 1920 года), жыццё нашай дыяспары ў Літве, Латвіі, Чэхіі, Нямеччыны і Польшчы. Кнігу ўзбагачаюць спасылкі на бібліяграфічныя і архіўныя першакрыніцы (раздзел «Прыпісы»).
Раман-дакумент «Пляц Волі» адрасаваны шырокаму колу чытачоў: тых, хто цікавіцца роднай гісторыяй і культурай, хто неабыякавы да іх велічных і трагічных шляхоў. -
Нябесная сірвента Алесь Пашкевіч
ISBN: 5-340-01419-3 Год издания: 1994 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Сірвента — песня на ваяцкі лад у старажытнасці. Яна ўслаўляла стойкасць ратнікаў, дух змагання, ваярскую чыннасць. Нябесная сірвента — гэта яшчэ i боль за пакуты роднай зямлі, словы любові да Мінуўшчыны, да Бацькаўшчыны, да ўсяго існа беларускага...