
Автор
Новинки Сяргея Абламейкі
- 7 изданий на 2 языках
-
Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня. Кніга другая. Сяргей Абламейка
ISBN: 978-0-929849-88-1 Год издания: 2021 Издательство: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Ніводнага артыкулу, ніводнай манаграфіі, ніводнай навукова-папулярнай кнігі не напісалі раней беларускія гісторыкі пра разбурэньне Старога гораду — аднаго з самых каштоўных раёнаў гістарычнага Менску. Паўтара дзясятка вуліц і завулкаў, шчыльна забудаваных мураванымі дамамі XVII–XIX стагодзьдзяў, што існавалі на Замкавай гары і яе ваколіцах, зьніклі бязь сьледу. Кніга доктара гісторыі Сяргея Абламейкі — першае навуковае дасьледаваньне пра час і прычыны разбурэньня Старога гораду, яго загадкі, яго герояў і антыгерояў. -
Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая Сяргей Абламейка
Год издания: 2021 Издательство: Радыё Свабода Язык: Белорусский -
Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі Сяргей Абламейка
ISBN: 978-0-929849-77-5 Год издания: 2020 Издательство: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Язык: Белорусский Доктар гісторыі Сяргей Абламейка па-новаму разглядае асобу і дзейнасьць Кастуся Каліноўскага і бачыць за яго сацыяльнай рыторыкай глыбокі нацыянальны зьмест. Днём нараджэньня мадэрнай Беларусі, якая раней існавала пад назвамі і Русь, і Літва, аўтар прапануе лічыць 1 лютага 1863 году, калі ў Вільні быў утвораны Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі на чале зь Вінцэнтам Канстанцінам (Кастусём) Каліноўскім.
-
Нечаканы Скарына Сяргей Абламейка
ISBN: 978-0-929849-10-2 Год издания: 2018 Издательство: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Язык: Белорусский Кнігу складае аўтарскае эсэ ў 25 частках «Нечаканы Скарына», у якім прадстаўлены новы погляд на асобу Францішка Скарыны і арыгінальныя гістарыясофскія канцэпцыі для разуменьня ягонай дзейнасьці, даробку і шчыльных сувязяў з італьянскім Рэнэсансам. Другую частку кнігі складаюць аўтарскія інтэрвію зь беларускімі, аўстрыйскімі, італьянскімі, польскімі, францускімі і чэскімі навукоўцамі, якія расказваюць пра эпоху Скарыны і новыя знаходкі ў скарыназнаўстве. -
Дом літаратара Сяргей Абламейка
ISBN: 978-985-7140-09-1 Год издания: 2015 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский Героі апавяданняў Сяргея Абламейкі жывуць адначасова ў нашым часе, у нядаўнім мінулым і ў недалёкай будучыні. Яны належаць да неіснуючых пісьменніцкіх саюзаў, адпачываюць у няісных дамах творчасці, друкуюцца ў часопісах, якіх няма, працуюць у выдавецтвах, якіх ніколі не было, і абмяркоўваюць нікім не напісаныя творы. Антураж і дэкарацыі кнігі прыйшлі як бы з паралельнага свету, і ёсць толькі аддаленае падабенства з тым, што было або яшчэ будзе. Затое жыццёвыя калізіі, што леглі ў аснову кожнага апавядання, — рэальныя, зямныя і вечныя. -
Мой Картаген Сяргей Абламейка
ISBN: 978-0-929849-72-0 Год издания: 2015 Издательство: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Язык: Белорусский У кнізе «Мой Картаген» чатыры разьдзелы. Першы называецца «Беларуская ідэя» і аб’ядноўвае эсэ, якія тычацца беларускай гісторыі — і даўняй, і сучаснай. Другі разьдзел называецца «Русский мир». У ім сабраныя тэксты пра Расею, узаемадачыненьні беларускай і расейскай культураў, беларускай і расейскай моваў. Яшчэ адзін разьдзел прысьвечаны архітэктуры, Менску і стану гістарычных помнікаў сталіцы. Апошні разьдзел кнігі называецца «Людзі і справы». Гэтыя тэксты пісаліся або з нагоды юбілеяў выдатных асобаў беларускай культуры, альбо з нагоды іх адыходу. -
Настальгія Сяргей Абламейка
ISBN: 978-985-7021-47-5 Год издания: 2014 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский Тэксты Сяргея Абламейкі вызначаюцца нячастай у беларускай літаратуры эстэтыкай бесьсюжэтнай прозы. У сваіх падарожных эсэ ён злучае прозу, паэзію і публіцыстыку. Дзе б і куды аўтар ні вандраваў, усе яго падарожжы заканчваюцца ў беларускай культурнай і гістарычнай прасторы.