
Лучшие книги Александра Леонидовича Томковича
- 16 изданий на 3 языках
По популярности
-
Мазаіка жыцця Аляксандр Тамковіч
ISBN: 978-985-7136-73-5 Год издания: 2017 Издательство: Медысонт Язык: Белорусский "Мазаіка жыцця" - кніга, якая складаецца з біяграфічных артыкулаў, зробленых у розныя часы і ў розным фармаце. Аб'яднала іх жаданне герояў дасягнуць у сваіх сферах пэўных вышыняў,, іх працаздольнасць і непакорнасць "агульнай плыні". "Мазаіка жыцця" - незвычайная энцыклапедыя, бо зроблена не толькі з фактаў, але і з пачуццяў. -
Няскораны Мiхаiл Марынiч Аляксандр Тамковіч
Год издания: 2015 Язык: Белорусский Першая частка назвы «Няскораны Мiхаiл Марынiч» — з майго нарыса ў газеце «Новы час», якi быў надрукаваны 3 лютага 2012 года, а другая — «Гiсторыя ў фота» — дадалася падчас работы над гэтай кнiгай i цалкам супадае з яе зместам. На жаль, 17 кастрычнiка 2014 года Мiхаiла Апанасавiча Марынiча не стала. Ён не паспеў убачыць гэтую кнiгу, але паспеў пражыць жыццё, вартае таго, каб пра яго ведалi iншыя. -
Преодоление Александр Томкович
Год издания: 2012 Язык: Белорусский Автор рассказал 12 историй о людях с инвалидностью, которые, не смотря на тяжелый недуг, сумели выстоять, преодолеть болезнь и реализовать себя в различных сферах жизни — спорте, профессии, семье, детях. «У каждого человека есть шанс в жизни совершить нечто важное для человечества. Мы называем это подвигом: спасти ребенка, потушить пожар… А есть подвиг каждодневный, часто незаметный. Но от этого еще более ценный — просто жить полноценной жизнью, не опуская рук, не опустошая душу. Этот подвиг совершается, прежде всего, для себя и, зачастую, не виден другими. Однако должен являться примером для нашего общества». — Так рассказал о своих…
-
Жыццё пасля кратаў Аляксандр Тамковіч
Год издания: 2013 Язык: Белорусский Прайшло два гады пасля падзеяў, якiя ўжо ўвайшлi ў найноўшую гiсторыю Беларусi як «Плошча-2010». Аднак для многiх дзень 19-га снежня 2010-га года яшчэ не скончыўся, ён доўжыцца i сёння, бо да гэтага часу ў турмах знаходзяцца некаторыя з тых, хто сваiмi лёсамi ствараў тое магутнае супрацьстаянне, якое ўзрушыла краiну i да гэтага часу адбiваецца пульсуючым болем у нашым грамадстве. Гэта Мiкалай Статкевiч, Павел Севярынец, Змiцер Дашкевiч, Эдуард Лобаў, Васiль Парфянкоў. Сыходзячы з гэтага, назва кнiгi «Жыццё пасля кратаў» не ва ўсiм адпавядае зместу, бо для гэтых герояў такое жыццё яшчэ не пачалося, а для Васiля Парфянкова «жыццё пасля кратаў» працягнулася чарговымi кратамi. -
Арытмiя, альбо Код супрацiву Аляксандр Тамковіч
Год издания: 2012 Язык: Белорусский «Арытмiю» прапанаваў настаўнiк у журналiстыцы Аляксандр Улiцёнак, за што яму — асобны «Дзякуй!». Сапраўды, гэтае слова ў нашай краiне можна ўжываць i не ў медычным плане. Так што героi нарысаў у нейкiм сэнсе не толькi ствараюць найноўшую гiсторыю Беларусi, але i дапамагаюць грамадству пазбавiцца небяспечных хвароб — iнертнасцi i абыякавасцi. А «Код супрацiву» ад майго другога рэдактара — Аляксея Караля. Крыху парадаксальна, але дадаць яго я вызначыў перш за ўсё таму, што героi гэтых нарысаў змагаюцца за тое, каб вярнуць усiм нам нармальны рытм. -
Міхаіл Пташук. Зорка беларускага кіно Аляксандр Тамковіч
ISBN: 978-985-18-2446-1 Год издания: 2013 Издательство: Харвест Язык: Белорусский Міхаіл Пташук (1943–2002) – выдатны кінарэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі. З яго іменем звязана цэлая эпоха ў беларускім кіно. Ён экранізаваў творы Васіля Быкава «Знак бяды», Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі», Івана Шамякіна «Вазьму твой боль». У фільмах перабудовачнай пары М. Пташук спрабаваў па-новаму ўсвядоміць гісторыю краіны – «Наш браняпоезд», «Кааператыў «Палітбюро», альбо Будзе доўгім развітанне». Гучны поспех мела карціна «У жніўні 44-га».
-
Найноўшая гiсторыя ў асобах Аляксандр Тамковіч
Год издания: 2014 Язык: Белорусский У кнiзе сабраны палiтычныя нарысы пра вядомых у краiне i за яе межамi людзей, якiя на працягу апошнiх 15-20 гадоў мелi самае непасрэднае дачыненне да найноўшай беларускай гiсторыi. Аўтар не толькi нагадвае некаторыя бiяграфiчныя звесткi, але i аналiзуе ролю кожнага з iх у развiццi Беларусi. I яшчэ адзiн вельмi важны момант. Артыкулы, аб'яднаныя гэтай кнiгай, пiсалiся ў розны час, таму сёння можна ўнесцi пэўныя карэктывы па датах, фактах i адзнаках, але аўтар НАЎМЫСНА не стаў рабiць гэтага. Людзям тое, што мы думалi ўчора, не менш цiкава, чым тое, што мы думаем сёння. -
Лёсы Аляксандр Тамковіч
ISBN: ISBN: 978-594-7161-69-4 Год издания: 2010 Издательство: Невский Простор Язык: Белорусский У кнізе сабрана 50 інтэрв'ю-маналогаў розных па грамадскім і палітычным статусе людзей. Сярод іх прозвішчаў ёсць шырока вядомыя, а ёсць і тыя, каго ведаюць толькі спецыялісты. Агульнае для ўсіх — складаны жыццёвы лёс і ўспаміны, якія мы не пачуем на мітынгах і не прачытаем у газетных артыкулах. Для шырокага кола чытачоў. -
Інтэрв’ю, якіх не было Аляксандр Тамковіч
Год издания: 2009 Издательство: Невский Простор Язык: Белорусский Пачаў рабіць гэтую кнігу 1 жніўня 2008 года, а скончыў 21 красавіка 2009-га. Менавіта “рабіць”, бо пісаў (журналісты ўсё ж такі) кожны самастойна. Я толькі даслаў па электроннай пошце аднолькавыя для ўсіх пытанні і потым размясціў адказы згодна з беларускім алфавітам. А яшчэ да кожнага артыкула прыстасаваў традыцыйную “ўрэзку”, якую таксама пісалі менавіта яны. Вось і ўсё дачыненне аўтара да праекта. У кнізе няма аднолькавага для ўсіх шаблону, таму што яго не можа быць увогуле. Розныя рэгіёны, розныя людзі, розныя мовы... -
Женщины Александр Томкович
Год издания: 2006 Язык: Русский Когда я только приступал к работе над этим проектом, журналист Саша Федута посоветовал начать его очерком о моей маме, которой, к сожалению, уже нет. Мысль хорошая. Поначалу так и собирался сделать, но потом понял, что в этом нет смысла. В данных интервью есть именно то, о чем хотелось сказать. И еще. Пользуясь случаем, хочу выразить признательность Ирине Соколовой, которая посодействовала интервью, которое и открывает эту книгу.