
Тамара Габрусь — об авторе
- Родилась: 2 октября 1945 г. , Мінск, Беларусь
- Страна: Беларусь
Биография — Тамара Габрусь
Тамара Віктараўна Габрусь (н. 2 кастрычніка 1945, Мінск —) — беларускі гісторык архітэктуры і мастацтвазнавец, доктар мастацтвазнаўства (2002). Асноўны напрамак даследаванняў — агульнаеўрапейскія стылі ў беларускай архітэктуры перыяду феадалізма (ранняе сярэднявечча, готыка, рэнесанс, барока). Разам з Г. Галенчанкам увяла ў навуковы ўжытак і атрыбутавала першыя на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы архітэктурна-праектныя чарцяжы XVI ст. з Нясвіжа.
Аўтар 3 манаграфій і больш 400 артыкулаў па гісторыі беларускага дойлідства ў айчынных і замежных навуковых зборніках, калектыўных манаграфіях, энцыклапедыях і часопісах. Друкавалася ў Італіі, Германіі, Польшчы, Расіі, Украіне, Літве.
Книги
Смотреть 4Титулы, награды и премии
У 1968 скончыла Беларускі політэхнічны інстытут, у 1974—1980 працавала ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя».
З 1983 старшы, а з 2003 — вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАНБ.
З 2003 член Савета па манументальным мастацтве СМ РБ.
Узнагароджана Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры (2005), Міністэрства інфармацыі РБ (2005), Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (1989, 1995, 2005).
Ссылки
http://kamunikat.org/Habrus_Tamara.html