
Павел Трус — о поэте
- Родился: 6 мая 1904 г. , д. Низок близ г. Узда
- Умер: 30 августа 1929 г. , Минск, БССР
Биография — Павел Трус
Паўлюк Трус (сапр. — Павал Адамавіч Трус; 6 траўня 1904, в. Нізок, Уздзенскі раён, Менская вобласць — 30 жніўня 1929, Менск) — беларускі паэт.
Нарадзіўся 6 траўня 1904 года ў вёсцы Нізок Уздзенскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1923 г. скончыў Уздзенскую сямігодку, у 1927 г. - Менскі беларускі педагагічны тэхнікум. Працаваў у рэдакцыі гомельскай газеты «Палеская праўда» (1927-1928), вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1928-1929). Быў сябрам літаратурнага аб'яднання «Маладняк».
З першымі творамі выступіў у друку ў 1923 г. У той час друкаваў свае вершы ў газетах “Беларуская вёска”, “Зьвязда”, “Савецкая…
Беларусь” і у часопісе “Маладняк”. Пры жыцці паэта выйшлі з друку два зборнікі: “Вершы” (1925) і “Ветры буйныя”(1927). Пазней выйшлі зборнікі паэзіі Збор твораў (1934), «Творы» (1935), кнігі Выбраных твораў (1931, 1940, 1941, 1946, 1949, 1953, 1958, 1967, 1977, 1979), «Новай квадры настаў маладзік» (вершы і паэмы, 1984). Для дзяцей выдадзена кніга паэзіі «Падаюць сняжынкі» (1983).
30 жніўня 1929 года ў поўным творчым росквіце Паўлюк Трус, захварэўшы на брушны тыф, памёр.
Книги
Смотреть 7Рецензии
Смотреть 111 мая 2020 г. 16:29
184
4
Доўгі час менавіта Паўлюк Трус быў галоўным увасабленне і ўзорам маладнякоўскай творчасці і ўвогуле маладнякізму. Усе гэтыя цэтлікі і характарыстыкі, якія літаратуразнаўцы шчодра навешвалі на спадчыну “Маладняка”, як “бурапеннасць” або “пафаснае сцвярджэнне сацыялістычнага ладу” выдатна пасавалі Паўлюку Трусу. Акрамя таго паэт не зазнаў рэпрэсій, бо папросту не дажыў да жахлівага 37-га і ніколі не трапляў у энкавэдэшныя спісы “ворагаў народа”. Таму нішто не замінала шырока папулярызаваць яго творчасць у савецкай Беларусі, напрыклад, у адукацыі. Ці не кожны беларус ведае са школы гэтыя радкі: “падаюць сняжынкі – дыяменты росы”. А калі не са школы, дык з песні славутых “Песняроў”. Хаця мушу прызнаць, што гэтыя радкі цудоўныя і іх дастакова, каб паэта памятаць і шанаваць.
Але пра кнігу. Калі…