
Уладзімір Хадыка — о писателе
- Родился: 3 января 1905 г. , в. Цітва, Пухавіцкі раён Мінскай вобл.
- Умер: 12 мая 1940 г. , на будоўлі чыгункі каля Улан-Удэ
Биография — Уладзімір Хадыка
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў на выдатна Дудзіцкую пачатковую школу. З 12 год працаваў парабкам. Скончыў агульнаадукацыйныя курсы ў Мінску (1923). Працаваў настаўнікам пачатковых класаў у вёсцы Асака Дудзіцкага сельсавета. Два гады служыў у Чырвонай Арміі, а потым стаў сакратаром Дудзіцкага сельсавета. 3 1929 у Мінску. Быў сябрам літаратурнага аб'яднання «Маладняк». Член СП СССР з 1934. 26.11.1936 арыштаваны, 5.10.1937 асуджаны на 10 год пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Іванаўскім і Марыінскім лагерах. Загінуў на будоўлі чыгункі каля Улан-Удэ.
Рэабілітаваны Прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 29.12.1954.
Книги
Смотреть 6Библиография
«Суніцы» (1926)
«Выбраныя вершы» (1932)
«Радасны будзень» (1935)
«Выбраныя вершы» (1956)
«Уладзімір Хадыка: вершы» (1969)
«На ўзвеях дзён» (1986)
Рецензии
Смотреть 112 апреля 2020 г. 11:15
154
5
Уладзімір Хадыка належыць да тых рэпрэсаваных беларускіх паэтаў 20-30-х гадоў, спадчыну якіх першымі пачалі вяртаць з небыцця як самых вартых, як класікаў – гэта Уладзімір Дубоўка, Уладзімір Жылка і Уладзімір Хадыка. Трох Уладзіміраў.
Менавіта пра іх шмат пісалі літаратуразнаўцы, іх спадчына перавыдавалася сур’ёзнымі выданнямі. Але, у выніку, пашчасціла толькі Дубоўку і Жылку. Дыхтоўны том Уладзіміра Жылкі ўклаў Міхась Скобла і кніга выйшла ў “залатой” серыі выдавецтва “Беларускі кнігазбор” у 1998 годзе. Яшчэ больш пашанцавала Дубоўку. У 2017 годзе ў выдавецтве “Лімарыус” выйшаў грунтоўны двухтомнік паэта, які аб’яднаў усю, вядомую на сёння, яго спадчыну. Што сталася вынікам шматгадовай працы даследчыка літаратуры Дзмітрыя Давідоўскага. Зусім інакш склаўся лёс Хадыкі. Яго вяртанне…