
Автор
Яраслаў Пархута — последние издания книг
- 15 произведений
- 4 издания на 2 языках
-
Сонечныя борці (сборник) Яраслаў Пархута
ISBN: 978-985-02-1271-9 Год издания: 2011 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский У асобе Яраслава Пархуты (1930—1996) шчасліва злучыліся якасці, якія лічацца несумяшчальнымі: з аднаго боку – краязнаўца, публіцыст, прывязаны да фактаў, да канкрэтыкі, а з другога боку – вытанчаны паэт-імпрэсіяніст, падрабязны летапісец прыроды, майстар пейзажу. І ўсё гэта арганічна сплятаецца ў адным творы, у адной кнізе, нават у адным сказе. Кніга «Сонечныя борці» знаёміць з найлепшымі мастацкімі творамі пісьменніка: дакументальнай аповесцю пра «палескага рабінзона», чалавека складанага лёсу, які пражыў у пушчы сорак гадоў, і непаўторнымі лірычнымі, філасофскімі навеламі. -
Жальба жытняга коласа (сборник) Яраслаў Пархута
ISBN: 5-345-00704-7 Год издания: 1993 Издательство: Полымя Язык: Белорусский Памерці ад голаду і холаду ці стаць вечным вязнем ГУЛАГа? Утапіцца ў дрыгве альбо цягнуць лямку раба? Аддаць сябе разарваць зграі ваўкоў ці здацца органам улады? Як выжыць у нечалавечых умовах і захаваць у сабе Чалавека? Аб гэтым аповесць Яраслава Пархуты «Адзінец», дзе распавядаецца пра цяжкія выпрабаванні, што выпалі на долю Івана Бушылы, жыхара Брэстчыны, змушанага пражыць у лесе ў поўнай адзіноце доўгія сорак два гады. Згаданы твор уваходзіць у новую кнігу пісьменніка, асноўны лейтматыў якой — роздум аб трагічным лёсе беларускага сялянства. Гэта — кніга-споведзь, кніга-дакумент, кніга-апраўданне, кніга-абвінавачванне. -
Зямля бацькоў нашых Яраслаў Пархута
ISBN: 5-345-00199-5 Год издания: 1988 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Пра сівую даўніну і сённяшні дзень роднай зямлі, пра яе самыя унікальныя мясціны, пра непаўторную прыроду Беларусі, праблемы экалогіі, а таксама пра клопаты людзей у наш трывожны і скаданы час расказвае ў сваёй кнізе-эсэ пісьменник Яраслаў Пархута.
Разлічана на шырокае кола чытачоў. -
Там, дзе жыве Юлька Яраслаў Пархута
Год издания: 1978 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский