Лучшая рецензия
Смотреть 1
Цікавы факт: гэтая кніга стала першай у Хадановіча, аднак першае выданне «Листи з-під ковдри» выйшла не па-беларуску, а па-ўкраінску ў 2002 годзе (і толькі праз 2 гады з’явілася па-беларуску). Гэта не дзіўна, улічваючы блізкія сувязі паэта з украінскімі калегамі. Кнігу гэтую я чытала на працягу месяца перад сном па некалькі вершаў. Яны дзейнічаюць як добрыя супакаяльныя кроплі: прачытаў — і спі спакойна. Таму яшчэ больш сімвалічна, што пачынаецца зборнік вершам “Калыханка маладога літаратара”. У зборніку (у прынцыпе, і ва ўсёй творчасці) Хадановіч бязлітасна гуляецца з беларускай паэзіяй, чарговы раз сцвярджаючы, што класіка мусіць быць жывой, а не застылай у якасці помнікаў Купалу/Коласу і г.д. Таму верш “Хлопчык і копчык”, які стаў ужо легендарным, не выглядае як бессаромны здзек з…