Моя оценка

Кнігу складаюць гісторыі, дзеянне якіх адбываецца ў сталічным і беларускім Мінску. Героі кнігі — надзвычайныя і, можна сказаць без усялякага перабольшвання, казачныя. Глобусаўскія “Гісторыі пра Мінск і яго ваколіцы” маюць чатыры часткі: пра людзей, пра рэчы і з’явы, пра горад і пра жывёл. Кожная частка напоўненая кароткімі, але вельмі насычанымі тэкстамі. Сюжэты разгортваюцца імкліва, а заканчваюцца зазвычай самым неверагодным чынам. Ёсць яшчэ адна рыса ў прозе Адама Глобуса, пра якую варта папярэджваць чытача, — гумар. Часам ён жорсткі і чорны, месцамі набліжаецца да лёгкай іроніі, a то і даходзіць да мяжы з бязлітасным сарказмам. Галоўнае, што “Гісторыі пра Мінск і яго ваколіцы” — кніга вясёлая і займальная.

Получить эту книгу или продать свою

Перейти

Лучшая рецензия

Смотреть 2
SashaLesnik

93

Высветлілася, што сярод маіх знаёмых і сяброў Глобус выклікае розныя эмоцыі. Камусьці вельмі падабаецца, камусьці наадварот. Для мяне "Дамавікамерон" Глобуса у старэйшых класах стаў сапраўднай бомбай сярод розных ванільных твораў школьнай праграмы. Не-не, "Дамавікамерон" мы не вывучалі ў школе канешне - чытаў з-пад парты, калі сябар даў пачытаць. Таму Глобус мне заўсёды цікавы. Калі меньш, калі больш, але не магу прайсці міма. "Гісторыі пра Мінск і ваколіцы" - гэта зборнік кароценькіх страшненькіх гісторый пра горад, жыхароў горада, пра з'явы і жывёлаў. Іх у кніге так шмат, і яны такіся кароценькія-кароценькія, што лепш за ўсё чытаць і на ноч, перад тым як класціся спаць. У дзень па адной гісторыі. То у каго прывід завядзецца, то чорт сустрэнецца у бары, то русалка заказыча да смерці.…

Читать полностью

Похожие книги

Вы можете посоветовать похожие книги по сюжету, жанру, стилю или настроению. Предложенные вами книги другие пользователи увидят здесь, в блоке «Похожие книги».

Новинки

Смотреть 339

Популярные книги

Смотреть 895