Лучшая цитата
Смотреть 1
Спачуваеце памідору? Не давяраеце макароніне? Думаеце, што ваш кубак – будыст? Гісторыі, створаныя аўтаркай, правакуюць на неадзначныя адказы. Героі жывуць там, дзе абсурд сустракаецца з рэальнасцю, несупынна нараджаючы думку: такую ж зграбную, як і зыбкую.
Кніга Вольгі Гапеевай — чытанне для тых, хто любіць смакаваць словы, задумвацца над будзённым і надаваць увагу дэталям.
Першыя накіды для гэтай кнігі выйшлі ў электронным выглядзе, аднак тэма настолькі паглынула аўтарку, што яна вырашыла працаваць далей. І вось вынік – 31 гісторыя, напоўненая нетрывіяльнымі разважаннямі і трапнымі назіраннямі, дзе героямі робяцца відэльцы і нажы, яблыкі і пяльмені... Перанесеныя ў сферу філасофіі, яны, тым не менш, пачуваюцца там як дома, даводзячы, што і ў самым звычайным ёсць неверагодная прыгажосць думкі.
Получить эту книгу или продать свою
ПерейтиISBN: 978-609-8147-76-6
Год издания: 2016
Язык: Белорусский
Вы можете посоветовать похожие книги по сюжету, жанру, стилю или настроению. Предложенные вами книги другие пользователи увидят здесь, в блоке «Похожие книги».