Моя оценка

«Першае чаканне» — так назваў сваю кнігу лірычных эцюдаў і аповесцей вядомы беларускі празаік Аляксей Кулакоўскі.
Наўрад ці ёсць у жыцці чалавека што мацнейшае за першае каханне, чыстае, шчырае пачуццё. Аднак могуць быць і такія з'явы або падзеі, што па сваёй сіле і ўздзеянню нагадваюць першую радасць сустрэч, першую трывогу і надзею на шчасце. Апавяданне, якое дало назву ўсёй кнізе — «Першае чаканне», — вылучаецца нейкай асаблівай цеплынёй чалавечых пачуццяў, іх радасцю і пранікнёнасцю. Такіх апавяданняў аб людзях вытворчасці некалькі ў кнізе. Аб'яднаныя агульнай назвай «Салігорскія эцюды», яны паказваюць, як з ростам новага горада растуць і духоўна ўзбагачаюцца людзі.
Кніга «Першае чаканне» ў асноўным прысвечана Салігоршчыне і яе людзям. І ў эцюдах, і ў аповесці «Тры зоркі» А. Кулакоўскі па-мастацку пераканаўча малюе, як у побыт сяла ўрываецца новая рэчаіснасць: побач будуецца горад, які прыносіць новыя прафесіі, новы стыль працы, новыя чалавечыя адносіны. У аснову кожнага твора пакладзена, здаецца, невялікая падзея, сюжэт будуецца на маленькай дэтальцы, а ўрэшце відзён чалавек з прыгожай і чулай душой.
Трошкі асабняком стаіць у кнізе аповесць «Твой шлях перад табой» — пра Айчынную вайну, пра славакаў, іх непасрэдны ўдзел у партызанскай барацьбе нашага народа. Напісаная на фактычным матэрыяле, яна ўзнімае тэму інтэрнацыяналізму. Аднак па сваім пафасе і мастацкай інтанацыі яна зусім блізка стасуецца да папярэдніх твораў.

Получить эту книгу или продать свою

Перейти

-20% на все

Ловите промокод на электронные книги Литрес!

Открыть промокод P R O M O C O DE

Действует три дня с момента активации

Похожие книги

Вы можете посоветовать похожие книги по сюжету, жанру, стилю или настроению. Предложенные вами книги другие пользователи увидят здесь, в блоке «Похожие книги».

Новинки

Смотреть 339

Популярные книги

Смотреть 933