Больше цитат
КРЫВІЧЫ Старэтных вечаў... «Нятускная краса»
КРЫВІЧЫ
Старэтных вечаў водгалас пасьцежны,
твая йшчэ слава штормамі ня сьцята.
Гудзе званамі вольная Палата,
Дзьвіною рушыць на прастор бязьмежны.
Прабудны покліч – гоман прыбярэжны –
далёка чутны – навакольле ўзьнята:
- “Хай зьгіне цемра! Час табе, адплата!” –
- “Хай сонца ўзыдзе! Прэч, набег драпежны!” –
А чольны шэраг вой вядзе адважны,
мячом падступным грозна-недасяжны.
З гадоў паходных і зь вякоў суровых
ня сьцемяць змрокі раніцы крамешнай.
Над ёй лунаюць сьветласьцяў праменнай
нашчадкаў сьцягі ў далях пурпуровых.