Больше цитат

Wild_Iris

10 марта 2014 г., 10:55

Сяргій Жадан *** І калі... «Разам з пылам»

Сяргій Жадан

***

І калі адліга спыніцца на лугах,
калі дрэвы будуць стаяць у цёмных снягах,
свежы сцішаны вецер, сарваўшыся з узбярэжжа,
дакранецца й адчуе цяпло на яе губах.

Яе скура святлейшая за серабро ў малацэ,
нібы стома нябачнай слязой замрэ на шчацэ,
нібы рэчышча ўзімку засыпле зорамі й снегам,
і адбіткі памерлых стаяць у халоднай рацэ.

Бо даўно прамінуў п'янкі лістападаўскі фэст,
скавышы і завеі ўшываюцца ў кожны пад'езд,
покуль мовай паветра й вады на паўночных прычалах
неадчэпнай прастуды яшчэ фармулюецца змест.

Гэты потым, калі туманы дойдуць сюды,
затапіўшы масты і прыгарадныя сады,
яна будзе нешта казаць аб чорных прытоках
і заснежаных чоўнах, цяжкіх ад сцюжы й вады.

Бо ўсе словы, якія былі між ёй і табой,
пераплеценыя між сабой вераснёвай травой,
паглядзі, як сказанае вамі ўжо праступае
збітым подыхам вільгаці, музыкай гарлавой.

Захавай гэты рух у паветраных ямах цяпла,
паняверку, якая ўпарта яе вяла, —
і калі яна спынялася й замірала,
і калі яе не было,
і калі была.