БЕЛАРУСКІЯ МУЖЧЫНЫ Беларускі мужчына прыходзіць на сьвет у камарыных укусах замест радзімак і таму добра ведае: дзе больш балотаў, там больш радзімы. Беларускі мужчына ўмее апынуцца ў такой багне, што адтуль ні халеры ня выцягнеш, але беларускі мужчына цягне. Беларускі мужчына выдатна ведае дзесяць бульбяных страваў і сто…