Больше рецензий

21 августа 2019 г. 08:42

668

5

Думаў што буду чытаць яе па крышку, як і раіць аўтар. Я амаль так і зрабіў: учора прачытаў толькі тры, а сёння пакуль ехаў у трамваі ўсё астатняе. Аб "феномене кніжнай смагі" у гэтай кнізе так сама ёсць пару радкоў:

"Интересная книга пробуждает жажду, и тогда каждая страница становится глотком. И не успокоишься, пока не выпьешь все до последней строчки."

Вось і я... пакуль не дачытаў, не мог супакоіцца.
Пакуль чытаў, праз сябе прапускаў усе мыслі і з усім пагаджаўся. Ну як з такім нельга пагадзіцца то?

"У каждого есть хотя бы одна заповедная книга с изношенными страницами. Та самая, что сразу открывается на любимом, сотни раз прочитанном отрывке."

У мяне гэта кніга называецца -"Палескія Рабінзоны". Калісьці даўным даўно знайшоў гэтую кнігу ў сваёй Бабулі. Я тады быў можа ў класе 3..4. Адна з тых кніг, якую я перачытаў разоў з 5. Зараз яна ў маёй стрыечнай сястры Яны. І я ведаю, што для яе яна стала гэткай самай, дарагой і каханай, менавіта таму я і не прашу яе вярнуць, хай будзе ёй.

Дарэчы з гэтай кнігай была цікавая гісторыя. Яе ўзяў мой бацька (можа яго брат) у бібліятэцы, але чамусьці не вярнуў. Так яна і згубілася ў шафе маёй бабулі. Потым, апасля гадоў 15 гэта кніга трапіла мне. І менавіта ў той жа год, я выпадкова трапіў у ту саму бібліятэку, думаў узяць чаго пачытаць. І вось стаю я такі, а дзядзька- бібліятэкар і кажа мне: " Скажы бацьку, каб вярнуў кнігі, якія браў!"
Праз некалькі гадоў бібліятэка згарэла...за некалькі тыдняў да гэтага, гэтага чалавека адтуль прымусова звольнілі. Добра што не вярнуў яе...

Вяртаемся да нашай кнігі. Кніга атрымалася выдатная. Як і казала Надзея, чытаць яе патрэбна па трошку, але здаецца ніхто так не зможа зрабіць. Таму будзем лічыць яе ўвядзеннем, а працяг вось тут:
https://vk.com/knigarmonia

Хачу дабавіць сюды яшчэ пару радкоў з кнігі:

"Я не люблю дни, когда становлюсь старше на один год. Я люблю дни, когда становлюсь старше на одну книгу."

Вы заўважылі як зараз вельмі хутка ляцяць час?!! Толькі панядзелак, як ужо пятніца. Толькі схаваў ялінку, як ізноў хутка яе даставаць. А вось у мяне ёсць такая звычка, як замест вокладкі, карыстацца паштоўкамі, або белым лістом, дзе запісваць што прачытаў і калі. Так вось учора як раз закончылася месца на чарговым лісце, пачаў праглядаць што я там прачытаў і нават не паверыў сам сабе, што недзе там, у пачатку вясны чытаў Оруэлла, такое пачуццё як быццам гэта было некалькі гадоў таму. Таму лічу што кнігі дапамагаюць не толькі "забіць час", але і ў той жа момант і стрымліваць і напоўніць карыснай і цікавай інфармацыяй. Гэта ўсё нейкім неверагодным вобразам дапаўняецца знешнімі фактарамі, надвор'ем і г.д. і таму нават апасля год ці два, мы можам успомніць што мы адчувалі, або што адбывалася навокал ў той момант, калі мы чыталі тут ці іншую кнігу.