Больше рецензий
6 ноября 2024 г. 21:51
145
4 Не па славу, каб вечна быць ёю сагрэтым...
РецензияКніга з тых часоў, калі я толькі пачала па-сапраўднаму захапляцца літаратурай, і якую не перачытвала з пятага, мабыць, класа. А ў гэтым годзе набыла такое цудоўнае выданне: то чаму б і не вярнуцца да тых часоў, што падаравалі мне любоў да фэнтэзі.
Што за гісторыя?
Дзесьці на поўначы Беларусі жыве на узгорку каля возера нейкі шляхціц. І ёсць у яго звычка: у завейныя ночы, пакідаць на вакне свечку, каб падарожнікі не заблукалі ў белай імгле. Што ж шляхціц просіць за магчымасць застацца начаваць у ягоным маёнтку? Цікавых апавяданняў і казак, канешне. Чаго ж яшчэ хацець халоднай цёмнай ноччу?
Гісторыі з майго дзяцінства: той самы фальклор, які здаваўся надзвычай цікавым і правільным. Цяпер аднак многія рэчы бачацца інакш і ўспрымаюцца не так адназначна. Гэта, тым не менш, ніяк не змяняе таго, што да беларускай літаратуры я некалі прыйшла менавіта з-за шляхціца Завальні.
Цудоўны ўзор літаратуры дзевятнаццатага стагоддзя, у гістарычным плане закранаючы наступствы паслянапалеонаўскіх часоў, а яшчэ месныя вераванні, што цесна пераплятаюцца з рэлігіяй, і як бы апошнюю не стараліся выставіць у галаву вугла - з лясуном жартаваць не варта.
І ўсё бы добра. Але ж не трэба шукаць у казках тое, чаго там няма.