Больше рецензий

xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

17 июля 2016 г. 03:07

408

4

У 1929 годзе Андрэй Мрый напісаў сатырычны раман «Запіскі Самсона Самасуя», які быў абвешчаны «злосным пасквілем на савецкую рэчаіснасць», таму цалкам апублікаваны быў толькі ў 1988 годзе.

Яшчэ адзін твор маёй школьнай і ўніверскай праграмы, які я перачытвала некалькі разоў. Да таго ж ён невялікі па памеры, але смяешся кожны раз як першы.
Раман уяўляе сабой дзённік Самсона Самасуя, які тры месяцы правёў ў выканкаме ў Шапялёўцы, рабіў "вельмі адказную" культурную (і не толькі) працу. У самым пачатку твора Самасуй падкрэслівае, што ён з мужыкоў, вельмі ганарыцца гэтым. І дзед, і бацька яго былі мужыкамі, а сам ён мае мужыцкі твар, а самае галоўнае — мужыцкі розум.

Ён распавядае гісторыю і сваёй працы, і рамантычных адносін, і адносін з бацькамі. Прычым у яго настолькі скрыўлены розум, што на ўсе тэмы разважае нейкім асаблівым афіцыйным стылем: "цяпер не хутка наладзіш дыпламатычныя зносіны з бацькамі", "дала яму дырэктывы маўчаць", "пасля шалёнага змагання з сваім тэмпераментам вынес рэзалюцыю: зрабіць крокі да ажыццяўлення самай шчыльнай сувязі з ёю". Іншыя героі таксама дзіўныя, вось так, напрыклад, прызнаецца ў сваіх пачуццях бухгалтар РВК тав. Лін:

Калі гляджу я ў твае вочы, я забываюся на прафсаюз.

Твор выдатна паказвае з’явы, якія былі характэрныя для савецкага грамадства 20-х гг. Самсон Самасуй — тыповы савецкі чыноўнік, які сядзіць на кучы пасадаў, выконвае нібыта шмат функцый, прымае ўдзел у дзейнасці розных таварыстваў, але па сутнасці не займаецца нічым.
картинка xbohx

Комментарии


Супер! Гэта, мабыць, мой самы любімы твор беларускай літаратуры, чым болей я зараз вывучаю дакументаў міжваеннай БССР, тым больш разумею аклічнасці ў якіх быў напісаны раман, а таксама заўважаю пэўныя моманты, якія былі добра зразумелыя сучаснікам Мрыя, а для сучаснага чытача малавядомыя.