Больше рецензий

xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

18 октября 2016 г. 14:02

143

3

Кніга для людзей, якія разумеюць і адчуваюць усю рамантыку архіўных пошукаў (не для мяне, дакладна:) ). Калі ты суткамі працуеш з напаўсцёртымі рукапісамі, дакументамі, перачытваеш горы матэрыялу, каб у выніку знайсці толькі пару патрэбных табе радкоў. Сам Мальдзіс — літаратуразнаўца і даследчык, вялікую частку жыцця правёў у розных архівах, бібліятэках. Яму гэта блізка, ён атрымлівае задавальненне, плюс прыносіць карысць айчыннаму літаратуразнаўству. Я прызнаюся, што чакала ад кнігі большага, але гэта такія наіўныя чаканні абывацеля :) Чакаеш, што зараз аўтар зробіць нечаканае адкрыццё, пераверне ўвесь літаратурны свет і нашы разуменні пра старажытную беларускую літаратуру, а ён проста вандруе с месца на месца, нічога не знаходзіць, толькі нейкія няўлоўныя зачэпкі. Але гэтая кніга і не пра нейкія неверагодныя знаходкі. Яна пра тое, што для таго, каб знайсці, трэба шукаць, не спыняцца перад цяжкасцямі, а ісці далей. Кніга зусім не навуковая, калі хто баіцца спецыялізаванай тэрміналогіі. Яна больш публіцыстычная (для папулярызацыі навукі).