Больше рецензий

Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

12 ноября 2017 г. 20:10

69

5

Гэтая кніга нарадзілася з радыё-праекта “Гісторыя аднаго цуду”, перадачы якога гучалі напрацягу 2010 года на хвалях Радыё Свабода. Праект быў прысвечаны моладзеваму аб’яднанню “Майстроўня”, што паўстала ў Менску напачатку 80-х. Паўстала як цуд – нібыта з паветра. Нацыянальная ідэя ў Беларусі перажывала самы моцны крызіс за ўсе гады ХХ стагоддзя. Савецкія ідэолагі практычна дасягнулі сваёй мэты – беларусы былі гатовыя першымі ў Савецкім Саюзе адмовіцца ад якога-кольвечы нацыянальнага базісу і ператварыцца ў людзей будучыні – бяз роду і племені. У Беларусі не было ніякага нефармальнага нацыянальнага руху, не было вядомых, гучных дысыдэнтаў, знікла нават надзея на будучае нацыянальнае адраджэнне. Апошнім прытулкам нацыянальнагу духу было мастацтва – літаратура, выяўленчае мастацтва. Толькі ў мастацкіх асяродках яшчэ размаўлялі па-беларуску, арыентаваліся ў сваёй гісторыі, маглі сказаць, што такое БНР і хто такі Антон Луцкевіч.

І вось у гэты крытычны час здарыўся цуд – у Менску нарадзілася студэнцкае аб’яднанне, якое выразна ўзяло накірунак на нацыянальнае адраджэнне. А адраджаць трэба было ўсё ад самага пачатку – ад народных песень, да гісторыі краіны. Таму “майстроўцы”, як яны сябе назвалі, былі адмыслоўцамі на ўсе рукі – умелі і спяваць, і танчыць, і ладзіць народныя абрады, і граць у тэатры, і друкаваць падпольную літаратуру, і маляваць, і вырабляць народныя інструменты, і многа чаго іншага.

Прычым гэта не было нейкае невялічкае кола аматараў беларушчыны. Толькі ў кнізе “Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду” прадстаўлена больш 50-ці чалавек. Сяргей Дубавец разам з жонкай Тацянай Сапач праехаў усю Беларусь, сустрэўся з былі “майстроўцамі” і запісаў іх успаміны.

Дзіву даешся, кім толькі не сталі былыся сябры легендарнага аб’яднання – пісьменнікамі, мастакамі, музыкамі, гісторыкамі, выдаўцамі, скульптарамі, настаўнікамі, кінарэжысёрамі, рэстаўратарамі, археолагамі...

Як еўрапейскія хрысціянскія каралі і магнаты імкнуліся выводзіць свае роды ад герояў старажытнага Рыму, так і пазнейшыя дзеячы беларускага адраджэння – прычым у любой сферы – імкнуліся знаходзіць сваё запачаткаванне ў ідэях і справах “Майстроўні”. Дастаткова, пачытаць успаміны Лявона Вольскага і ўголас сабе здзіўлена прамовіць – дык і “Мроя” ад “Майстроўні”!