Больше рецензий

6 марта 2018 г. 21:08

440

2

Калі вы дзяўчынка да 16 гадоў — кніга для вас, але калі толькі вы не чыталі Дзікае паляванне караля Стаха Караткевіча. Кніга з’яўляецца пераглядам гісторыі Караткевіча, крыху зменены час і кантэкст, але сутнасць тая ж, у самой кнізе нават ёсць адсылка на гісторыю пра дом Яноўскіх. І калі Караткевіч валодае гістарычным матэрыялам і піша для дарослых людзей, то тут сітуацыя супрацьлеглая. Аўтар спрабуе расказаць усю гісторыю Беларусі, і змяшчае ў твор адсылкі ледзь не на ўсіх папулярных асоб беларускай гісторыі, ажно да Ігната Дамейкі. Робіць гэта для людзей, якія гісторыі абсалютна ня ведаюць, разжоўваючы простыя факты на цэлыя старонкі. Магчыма, вас зацікавяць перажыванні дзяўчынкі на безадказнае каханне да хлопчыка ў клетчатай кашулі, гэтага тут багата.

Комментарии


Ни разу не читала текста на белорусском. А тут прочла и влюбилась))) До чего же симпатичный язык! Я про вашу рецензию, кстати, а не про книгу...