Больше рецензий

13 мая 2018 г. 12:52

239

3 Беларуская фантастыка

У жыцці самая важная падзея часта выглядае да крыўднага будзённай.

Аповесць была напісана ў 60-х і дапоўнена ў 1980-м годзе. Для таго часу выглядала фантастычным, што папяровыя кнігі заменіць тэкст на экране.
Іншых ўражваючых элементаў навукова-тэхнічнага прагрэсу аўтар, на жаль, не прыдумаў.
Вопытны касманаўт Бурмістраў, навуковец Павел Гушча і школьнік-стажор з касмічнага клуба Віця падарожнічаюць па галактыцы, шукаючы сляды іншых цывілізацый. Нешта, падобнае на тое, яны ўсё ж знаходзяць. Але атрыманае пасланне будзе расшыфравана толькі праз шмат тысяч гадоў...