Паперус

Похожие теги

Паперус

2 книги

  • Дзіцячая заМова Глеб Лободенко
    Год издания: 2013
    Издательство: ПАПЕРУС

    Па-даросламу дзіцячы маляўнічы дапаможнік па беларускай мове, зроблены ў літаральным сэнсе "сваімі рукамі" і досыць арыгінальным спосабам: на металічнай спружыне, адмысловай шчыльнай паперы, з вокладкаю на 2-х міліметровым кардоне, і нават на завязачцы. Моўныя тонкасці тлумачацца на забаўных інтэрактыўных малюнках, а таксама ў дадатку змешчаны слоўнічак цікавых і складаных словаў. У выглядзе шыкоўнага бонусу ў кнізе ёсць ад рукі напісаная паслямова Рыгора Барадуліна, а таксама прадугледжанае месца для вашых уласных замалёвак і занатовак.

  • Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без Уладзімір Някляеў
    ISBN: 978-985-90307-1-0
    Год издания: 2012
    Издательство: Выдавец А. А. Калоша
    Язык: Белорусский
    Новы раман Уладзімір Някляева, па яго ўласным прызнанні, — удзячнасць Менску і ўсім тым, хто разам з ім увайшоў у жыццё аўтара. Гэтая кніга, шмат у чым аўтабіяграфічная, — пра фарміраванне ідэалаў някляеўскага пакалення ў часы хрушчоўскай адлігі. У яе падмурку рэальныя падзеі 1960-х і 2010-х гг.: існаванне ў Менску стыляг, якія слухалі Акуджаву, захапляліся радыёаматарствам і пераследаваліся брыгадміламі; «раскрыццё» КДБ «змовы антысавецкай групоўкі» філосафа-дысідэнта Кіма Хадзеева; прыезд у Менск Мікіты Хрушчова ды іншыя. Прычым поруч з прыдуманымі героямі тут дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы, названыя і не: Лі Гарві Освальд, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Барыс Луцэнка. Таксама адна з дзейных асобаў — сам Менск, у чыіх дэкарацыях і развіваецца напаўдэтэктыўны сюжэт.

Оцените страницу

Ваша оценка