Лучшая рецензия
Смотреть 4
Быкаў напісаў моцны твор пра адзін з эпізодаў лёсу беларускага народа, які стаў ахвярай у імя ложных ідэялаў часоў сталінскіх пераўтварэньняў.
Мне было невыносна чытаць фрагмэнты пра сум Хведара па сваіх мясьцінах, настолькі моцна апісаны боль адарванасьці ад дома.
І гэта ўжо які твор, дзе скразным фактам зьяўляюцца пакуты ад сваіх жа людзей. Здрада ад блізкага чалавека яшчэ больш невыносная, чым ад чужога.
Мне вельмі падабаецца, як Быкаў умеў пісаць пра катастрафізм духоўнага быцьця ў цэлым. Праўда нават думаць не хочацца, якімі высілкамі яму даваліся гэтыя радкі, бо каб добра апісаць, трэба перажыць.
Твор раю, калі вы той чалавек, які па-мазахісцку любіць дзёргаць свае нэрвовыя клеткі.