Іван Мележ сустрэў вайну на граніцы ў Карпатах салдатам артылерыйскага палка. Першымі прыступкамі ў асэнсаванні складаных перыпетый ваеннага ліхалецця стаў разгорнуты нарыс "Дарогі на ўсход і на захад" пра легендарнага камандзіра танкавай брыгады, двойчы Героя Савецкага Саюза Сцяпана Фёдаравіча Шутава. Знаёмства з жыццём танкістаў, сумежным з артылерыйскім вопытам аўтара, адчуваецца, было важным подступам да задуманага ім вялікага эпічнага твора "Мінскі напрамак" (1952) аб шматпакутнай эпапеі вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У надзвычай эканомна размеркаванай хранатопнай сістэме рамана, што ўбірае ў сябе насычаныя напружанымі падзеямі чатыры месяцы бітвы і фабульна канцэнтруецца вакол сімвалічнага вобраза Мінскай магістралі як кампазіцыйнага стрыжня адзінства часу і месца дзеяння, пісьменнік ставіў перад сабой смелую, яшчэ і па сёння нявырашаную творчым вопытам задачу адначасовага паказу "стратэгічнай" і "акопнай" праўды вайны.
Получить эту книгу или продать свою
ПерейтиДополнительная информация о произведении
Форма: очерк
Жанры
Издания
Смотреть 1Похожие книги
Вы можете посоветовать похожие книги по сюжету, жанру, стилю или настроению. Предложенные вами книги другие пользователи увидят здесь, в блоке «Похожие книги».